Баранавічы: прадпрымальніку Мікалаю Чарнавусу зноў уручылі позву на час акцыі прадпрымальнікаў

2016 2016-03-13T01:04:29+0300 2016-03-13T01:04:53+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/charnav-baran.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Да баранавіцкага прапрымальніка і актывіста Мікалая Чарнавуса дахаты ў 19 гадзін вечара 11 сакавіка з’явіліся трое супрацоўнікаў міліцыі, каб уручыць позву. Мікалай Чарнавус павінен 14 сакавіка ў 12 гадзін з’явіцца ў якасці сведкі ў аддзел грамадскага правапарадку да намесніка начальніка Сяргея Паўлені. На пытанне, па якой справе, міліцыянты адказалі, што не ведаюць – ім далі ў ручыць, бо яны ехалі па дарозе да суседа Чарнавуса, у якога трэба праверыць зброю.

Гэта ўжо трэці раз, калі перад акцыямі прадпрымальнікаў у Мінску Мікалая Чарнавуса выклікаюць у міліцыю ў якасці сведкі па невядома якой справе. Але менавіта ў такі час, каб ён не паспеў даехаць. Актывіст лічыць, што гэта робіцца наўмысна, каб перашкодзіць яму прыняць удзел у акцыях, чарговая з якіх запланавана на 14 сакавіка.

Трэба дадаць, што на гэты раз аднаму з трох міліцыянтаў -- маёру Віталю Дабрачынскаму не пашчасціла: сабака Чарнавуса ўкусіў яго за нагу.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international