На грамадскага актывіста з Баранавічаў Рыгора Грыка складзены пратакол за ўдзел у акцыі прадпрымальнікаў

2016 2016-03-12T00:20:00+0300 2016-03-13T00:21:36+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/rygor-gryk-baranavich.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Рыгор Грык.

Рыгор Грык.

11 сакавіка грамадскі актывіст з Баранавічаў Рыгор Грык атрымаў копію пратакола аб адміністрацыйным правапарушэнні па ч. 3 арт.23.34 КаАП РБ (парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавага мерапрыемства паўторна на працягу года) ад 28.02.2016 г. Суправажальная запіска за подпісам начальніка Цэнтральнага РАУС Мінска падпалкоўніка Артура Шахлая ўтрымлівае ўказанне на тое, што копія пратакола накіроўваецца Рыгору Грыку, а таксама тлумачацца правы і абавязкі асобы, якая прыцягваецца да адміністрацыйнай адказнасці. Пры гэтым ліст прыйшоў актывісту з Баранавіцкага ГАУС.

Рыгор Грык удзельнічаў у мітынгу прадпрымальнікаў 28 лютага на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску. Ён правёў флэш-моб: апрануў касцюм, стылізаваны пад канцлагерную робу, у руках трымаў плакат з вершаванымі радкамі вядомага паэта Генадзя Бураўкіна: “Адкінем страх, сумненне і ныццё за Беларусь, за лепшае жыццё.” Падчас мітынгу супрацоўнікі міліцыянты да яго не падыходзілі, заўваг не рабілі і пратакол не складалі.

Праваабаронца Сяргея Гоўшы адзначае, што пратакол складаўся без Грыка.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international