“Сіла ў разнастайнасці”. Далучайцеся да Тыдня супраць расізму 12-21 сакавіка 2016

2016 2016-03-11T17:10:47+0300 2016-03-14T10:54:28+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/tyden_suprat_rasizmu_2016_be.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Ці заўважаеце Вы праявы дыскрымінацыі па розных прыкметах у звычайным жыцці? Як шмат жартаў і непрыемных словаў, звязаных з колерам скуры ці нацыянальнасцю людзей, Вы чуеце ў транспарце і крамах? Час задумацца і пачаць змяняць асяроддзе!

12-21 сакавіка 2016 г. Моладзевая Праваабарончая Група-Беларусь (МПГ-Беларусь) далучаецца да агульнаеўрапейскага Тыдня супраць расізму і правядзе шэраг мерапрыемстваў, накіраваных на барацьбу з праявамі дыскрымінацыі. Семінары і кінапрагляды ахопяць не толькі Менск. Да тыдня далучыцца Гомель, Баранавічы і нават Вільня.

Няўжо гэта актуальна для сучаснай Беларусі?

“Актуальна і важна па шматлікіх прычынах. Але ўзяць хаця б адну з іх і ўсё стане зразумелым: зараз мы так ці інакш сутыкаемся з мігранцкімі працэсамі вакол нас, сацыяльны негатыў часта ўзрастае і варта адразу гэта адсочваць, замяраць, актуалізаваць і не дазваляць прамога выхаду агрэсіі. Бо наступствы могуць быць проста катастрафічнымі,” - упэўнена адна з арганізатарак Тыдню ў Беларусі Наста Лойка.

Зацікавіліся і хочаце далучыцца? Прапануем Вашай ўвазе спіс мерапрыемстваў, якія пройдуць ў межах Тыдня.

14 сакавіка (панядзелак) у Менску а 19:00 распачнецца Ўводны курс у канцэпцыю «Human Integrity» («Гуманітарны антыфашызм»).

Падчас семінара мы паразмаўляем пра тое, што такое сучасны фашызм\расізм і як яму супрацьстаяць. Разбярэмся ў фашызойдных тэндэнцыях і зразумеем, як працаваць над сабой і стрымліваць свайго “унутранага фашысціка”. Што яшчэ за ён? Чакаем Вас 14 сакавіка. Заяўку можна запоўніць па спасылцы (дэдлайн прыёму заявак – 13.03). Усю падрабязную інфармацыю Вы атрымаеце на сваю электронную пошту пасля рэгістрацыі.

16 сакавіка (серада) такой жа Ўводны курс у «Human Integrity» пройдзе ў Вільні. Семінар пачнецца а 19:00 у ЕГУ. Анкету таксама можна знайсці па спасылцы  (прыём заявак да 15.03). А 19 сакавіка (субота) сумесна з ініцыятывай "Актыўным Быць Файна” дадзены семінар можна прайсці у Гомелі. Анкета для ўдзелу па той жа спасылцы (дэдлайн – 18.03). Пачатак а 17:00.

Акрамя семінараў МПГ-Беларусь прапануе далучыцца да праглядаў фільмаў з дыскусіяй на заяўленаю тэматыку.

Першы кінапрагляд адбудзецца 17 сакавіка (чацвер) па адрасу: Мінск, вуліца Мяснікова 35. Дадзенае мерапрыемства ладзіцца сумесна з МАЦ “Фіальта” і пачнецца а 19:00. Маладыя праваабаронцы прапануюць Вашай ўвазе фільм Няскораны» (анг. Invictus) — біяграфічную драму, заснаваную на эпізодзе з жыцця Нэльсана Мандэлы, які меў месца падчас 3-га чэмпіянату свету па рэгбі ў 1995-ым годзе. У дадзеным фільме падымаецца тэма пераадолення мінулага, звязанага з апартэідам і расізмам.

Наступным днём - 18 сакавіка (пятніца) - а 19:00 пачнецца кінапрагляд фільму “Гран Тарына” у Гомелі. Мерапрыемста з дыскусіяй пройдзе ў Анты-кафэ "Manhattan" (вул. Працоўная, 3а). Партнерам выступіць мясцовы ТБМ. Фільм “Гран Тарына” распавядае пра ветэрана Карэйскай вайны Уолта Кавальскага, які жыве ў адзіноце ў старым доме. Амерыканцы пакінулі яго квартал, і цяпер вакол яго жывуць адныя азіяты – тыя, з кім ён усё жыццё ваяваў. Здаецца, што ён незаўважна дажыве свой век. Да таго дня, калі нехта спрабуе скрасці ягоны аўтамабіль Гран Тарына…

20 сакавіка (нядзеля) кінапрагляд будзе ладзіцца ў Баранавічах. Гледачам прапануецца фільм “Сэрца ільва”. Вы прызвычаіліся жыць па сваіх правілах і згодна сваім ідэалам. Здаецца, што жыццёвы шлях вызначаны і усё стабільна. Аднак, здараецца сітуацыя, вынік якой пераўзыходзіць усе чаканні. Вы вагаецеся і не ведаеце, як паступіць: заставацца верным сабе ці ламаць стэрэатыпы і прымаць усе разнастайнасці існуючага свету? Мерапрыемства распачнецца а 17:00, сустрэча ў кантакце па спасылцы.

Далучайцеся да Тыдня! Дазнайцеся пра сябе новае!

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international