viasna on patreon

На ўдзельнікаў пікета ў падтрымку Надзеі Саўчанкі складаюць пратаколы

2016 2016-03-09T15:26:12+0300 2016-03-09T15:26:27+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/savchenko_piket.jpg
Фота Радыё "Свабода" з пікета пад Расійскай амбасадай

Фота Радыё "Свабода" з пікета пад Расійскай амбасадай

Як распавяла Свабодзе Вольга Мікалайчык, цяпер у акцыі прымаюць удзел 10 чалавек.

«Прыехаў нарад з Цэнтральнага РУУСа. Яны папярэдзілі нас, што мы ўдзельнічаем у несанкцыянаваным мерапрыемстве, што мы парушаем закон, і цяпер міліцыянт складае пратаколы. Ужо складзены пратаколы на Вінярскага і Гаеўскага. Зараз перапісваюць дадзеныя Алены Церашковай», — паведаміла Мікалайчык.

Сёньня аб 11-й актывісты сабраліся каля амбасады Расеі ў Менску на новую акцыю салідарнасьці з украінскай лётчыцай Надзеяй Саўчанкай, якую судзяць у расейскім горадзе Данецку Растоўскай вобласьці.

Паводле слоў Мікалайчык, да акцыі далучыліся і некалькі грамадзян Украіны.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства