Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя

2016 2016-03-08T08:34:57+0300 2016-03-22T10:45:58+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/spring.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі.

Анонс выпуска: 

"Хроніка": Шматлюдныя акцыі ў падтрымку Надзеі Саўчанка прайшлі ў розных краінах свету; Павел Севярынец атрымаў СМС з суду Цэнтральнага раёна Менску. 

"Каментар эксперта": Каардынатар кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі" Андрэй Палуда распавёў пра тое, штоАляксей Хмялеўскі, брат асуджанага да смяротнага пакарання Сяргея Хмелеўскага, паведаміў праваабаронцам пра невыносны прэсінг у Навасадскай ПК-14, які распачаўся пасля вынясення гэтага смяротнага прысуду. 

"Падзея": Прадстаўнікі Праваабарончага цэнтра "Вясна" далучыліся да акцыі Amnesty International, накіраваўшы паслу Азербайджана ў Беларусі зварот у сувязі з пагаршэннем здароўя азербайджанскага вязня сумлення Інтыгама Аліева.

Госць рубрыкі "Асоба": Праваабаронца з Магілёва Барыс Бухель. Ён заўсёды займаў актыўную жыццёвую пазіцыю. Яшчэ ў савецкі час ўдзельнічаў у прафсаюзнай дзейнасці на заводзе імя Кірава, дзе на той час працаваў канструктарам, цяпер працуе юрыстам у мясцовай філіі праваабарончага цэнтра Вясна.

У музычных паўзах -  кампазіцыі гурта Zaz.

Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international