Светлагорскі інвалід чатыры гады туляецца па здымных кватэрах з-за капітальнага рамонту

2016 2016-03-07T00:45:00+0300 2016-03-08T00:50:33+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/ramont-kvater.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

З 2012 году туляюцца па здымных кватэрах і «манеўранаму» жытлу жыхары дому №10 па вуліцы Леніна Светлагорску. А тым часам камунальныя службы ўсе робяць, дарабляюць, перарабляюць, рамантуюць іх дом. Сярод тых, каго «капітальны рамонт» выгнаў на чатыры гады са свайго дому – грамадскі актывіст, інвалід першай групы Юрый Ляшэнка. Ён ужо мае такі стос дакументаў – адказаў з розных інстанцый, што пры майстэрстве можна было неяк склеіць з іх падобны па памерах двухпавярховы дом, а справа ніяк не рухаецца. Жыхары так і не трапілі пакуль ў капітальна адрамантаваныя кватэры.

«Камунальныя службы пры рамонце так завіхаліся, што нейкім чынам згубілі мае дзверы, некуды дзелі маю падлогу... Дзверы, праўда, знайшліся, - дакладней, яны скінуліся і купілі новыя. А зараз, усталяваўшы новыя дзверы, пачынаюць дарабляць недаробкі ў кватэры – па прадпісанню пракуратуры, якая даручыла разабрацца экспертам, і яны знайшлі як мінімум дванаццаць парушэнняў якасці рамонту, які выканалі камунальныя службы. Тым часам дзверы могуць пашкодзіць, але каго гэта хвалюе? Зняць дзверы, зноў потым павесіць? - у камунальных службаў, па іх словах, на гэта няма сродкаў. Што ж рабіць? Яны падаюць на мяне ў суд, каб я забяспечыў доступ ім у кватэру», - распавядае грамадскі актывіст.

У судзе камунальнікі сцвярджаюць адно: мы кіруемся законам, толькі законам, і гаспадар кватэры павінен забяспечыць нам доступ у жытло. «А калі пасля шматлікіх скаргаў у надзорныя інстанцыі выявілася, што пры капітальным рамонце недзе «растварыліся» 3 мільярды рублёў – ніхто пра закон не ўзгадваў. Але і я не супраць, каб яны ўрэшце прыйшлі і дарабілі рамонт,пра што і заявіў на судзе. На практыцы ж мы ім прадставілі ключы, толькі папрасілі скласці акт – хто і за што адказвае пры рамонце ў кватэры, якія працы тут будуць выконвацца. А камунальнікі адмовіліся падпісваць паперу – маўляў, нічога падпісваць не будзем! А як гэта? Зноў пашкодзяць вокны, дзверы, падлогу, яшчэ нешта – і ніхто не адказвае за гэта?», - задаецца пытаннямі Юрый Ляшэнка. Пакуль жа камунальнікі тузаюцца з ім праз суд, які ўжо таксама стаміўся ад праблем «Леніна, 10». Бо камунальнікі ўжо неаднаразова падавалі на суд на жыхароў дому – каб яны высяляліся з «манеўраных» кватэр і пайшлі жыць у кватэры на Леніна, 10, у якіх пасля капітальнага рамонту жыць стала немагчыма. Суд стаў на бок людзей, і адхіліў зыск камунальных службаў.

«Калі мы зараз усе заселімся – то дом наш ці згарыць, ці яго заліе вадой, такое ўжо было, калі ў доме падключылі гарачую ваду. Там жыць пакуль немагчыма і нерэальна, там поўная катастрофа», - упэўнены грамадскі актывіст.

Суд жа ўжо ездзіў на дадзены аб'ект нават дзеля таго, каб усталяваць унітазы ў кватэрах жыхароў. Зараз суд спрабуе разабрацца – ці сапраўды Юрый Ляшэнка не пускае камунальнікаў, схаваўшыся недзе ад іх, ці тыя так хочуць правесці рамонт, каб ні за што не адказваць. Наступнае паседжанне адбудзецца ў чацвер, 10 сакавіка.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international