viasna on patreon

Пракуратура Брэсцкай вобласці лічыць адмову ў азнаямленні з вынікамі выбараў на ўчастках законнай

2016 2016-03-07T00:06:00+0300 2016-03-08T00:07:26+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/prakuror-arysht.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабаронца Сяргей Гоўша атрымаў адказ ад пракурора Брэсцкай вобласці Віктара Клімава на сваю скаргу. Пракурор, як і баранавіцкія, і брэсцкія абласныя ўлады, не ўбачыў парушэння ў адмове 11 жыхарам Баранавіч пазнаёміцца з дадзенымі аб выніках выбараў на ўсіх участках у Баранавічах, а не толькі з агульнымі дадзенымі, як гэтым жыхарам прапаноўваецца.

Пракурор Клімаў напісаў, што раней пракуратурай вобласці праводзілася праверка па рашэннях Баранавіцкага гарвыканкама і Брэсцкага аблвыканкама. Парушэнняў заканадаўства не выяўлена, пра што паведамлялася 18.01.2016 г. “Пры паўторным звароце да пракурора вобласці вы новых фактаў, якія б не разглядаліся пракуратурай ранней, не паведамілі. У сувязі з чым мераў для пракурорскага рэагавання не маецца.”

Сяргей Гоўша вырашыў абскардзіць адказ абласнога пракурора Клімава Генеральнаму пракурору РБ.

З калектыўным зваротам упершыню да Баранавіцкага гарвыканкама звярнуліся 11 грамадзян 22.10.2015 г. Іх зацікавілі вынікі выбараў па ўсіх выбарчых участках, паколькі быў выяўлены факт, што выніковы пратакол аднаго з выбарчых участкаў быў заменены, і ў тэрытарыяльнай камісіі пратакол быў з зусім іншымі вынікамі на карысць Аляксандра Лукашэнкі.

Чыноўнікі ўхіліся ад адказу, напісаўшы, што інфармацыя аб выніках выбараў падавалася ў СМІ і інтэрнэт-рэсурсах. Сапраўды, агульныя лічбы вынікаў выбараў былі, але не па ўчастках, аб чым прасілі зацікаўленыя выбаршчыкі. Пасля гэтага заяўнікі звярнуліся ў Брэсцкі аблвыканкам са скаргай на адмову Баранавіцкім гарвыканкамам агучыць вынікі выбараў па ўчастках. Але і аддтуль прыйшоў аналагічны адказ, як і з гарвыканкама. Тады Сяргей Гоўша ад імя гэтых 11 грамадзян звярнуўся ў абласную пракуратуру са скаргай на адказы чыноўнікаў. Адказ атрымаў за подпісам намесніка пракурора Аляксандра Точка, што парушэнняў у дзеяннях чыноўнікаў не выяўлена. Ужо пасля гэтага адказу ён паўторна падаў скаргу ў пракуратуру вобласці, але вынік яе разгляду быў аналагічны.

- У выбарчым заканадаўстве чорным па беламу напісана, што выбары павінны быць празрыстымі, -- кажа Сяргей Гоўша. - Але лепей жа схаваць канцы ў ваду, каб не было шуму. Бо, відаць, фальсіфікацыі вынікаў выбараў у Баранавічах адбыліся не толькі на адным участку.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства