Бялыніцкія ўлады адмовіліся прадаставіць залу для сустрэчы з Таццянай Караткевіч

2016 2016-03-06T15:56:15+0300 2016-03-07T12:38:20+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bialynichy-rajvykankam.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Бялыніцкія ўлады адмовілі ў прадастаўленні залы для правядзення сустрэчы жыхароў горада з былым кандыдатам у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь на выбарах 2015 года Таццянай Караткевіч.

Па словах мясцовага актывіста кампаніі “Гавары праўду” Пятра Шымбалёва, пра плануемы на 9 сакавіка візіт у Бялынічы Таццяны Караткевіч і яе жаданне сустрэцца з мясцовымі жыхарамі ў гэты дзень ён даведаўся 2 сакавіка. У гэты ж дзень ён звярнуўся у Бялыніцкі з райвыканкам з пісьмовай заявай, у якой прасіў прадставіць залу ў якой-небудзь з устаноў горада для правядзення 9 сакавіка сустрэчы з дырэктарам сацыяльнай установы “Сямейная пляцоўка”, экс-кандыдатам у прэзідэнты Таццянай Караткевіч. У якасці тэмы сустрэчы была заяўлена “Актывізацыя ўдзелу жыхароў у вырашэнні сацыяльна-эканамічных праблем рэгіёна”.

Актывіст кажа, што ён наведаў аддзел ідэалогіі райвыканкама, а таксама сустрэўся з намеснікам старшыні Бялыніцкага райвыканкама Андрэем Ганчуком, які паабяцаў разгледзець пытанне аб прадастаўленні памяшкання для сустрэчы з Тацянай Караткевіч на працягу трох дзён. Калі ж Пётр Шымбалёў зноў наведаў райвыканкам, каб даведацца аб выніках разгляду яго заявы, то ў аддзеле ідэалогіі яму паведамілі, што памяшканне для сустрэчы бялынічан з Таццянай Караткевіч 9 сакавіка не можа быць прадастаўлена ў сувязі з занятасцю. Таксама ў неафіцыйнай гутарцы супрацоўнік аддзела ідэалогіі параіў актывісту наступным разам падаваць заявы на правядзенне сустрэч ва ўстаноўленыя законам тэрміны.

Пётр Шымбалёў кажа, што сустрэча з Таццянай Караткевіч 9 сакавіка ў Бялынічах ўсё роўна адбудзецца, аднак у сувязі з немагчымасцю выкарыстаць для яе правядзення ўмяшчальную залу, зменіцца яе фармат, з былым кандыдатам у прэзідэнты сустрэнуцца мясцовыя грамадскія актывісты. У шэрагу іншых падчас сустрэчы будуць абмеркаваныя пытанні падрыхтоўкі да парламенцкіх выбараў 2016 года.

Плануецца, што таксама 9 сакавіка Таццяна Караткевіч наведае Шклоўскі і Круглянскі раёны, дзе абмяркуе праблемы рэгіёнаў з іх жыхарамі і прадстаўнікамі мясцовай улады.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international