У Баранавічах пададзена заяўка на мітынг супраць збяднення

2016 2016-03-06T15:48:45+0300 2016-03-06T15:48:45+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/charnav-baran.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Баранавіцкі прадпрымальнік і грамадскі актывіст Мікола Чарнавус падаў у мясцовы гарвыканкам новую заяўку на мітынг, які запланаваны на 21 сакавіка з 12 да 13 гадзін. Мэта мітынгу: “Не –збядненню народа!”. Мікола Чарнавус пагаджаецца на месца, дазволенае ўладамі: стары гарадскі парк, або любое іншае, якое прапануюць улады. На мітынг актывіст заклікае ўсіх, хто не задаволены цяперашнім жыццём.

На мітынгу плануецца давесці да ведама незадаволенасць развалам эканомікі, адсутнасцю эканамічных рэформ, бездапаможнасцю ўладаў у выпраўленні сітуацыі. На мерапрыемстве плануецца выкарыстанне плакатаў: “Прэзідэнта РБ прызнаць дублёрам да новых выбараў”, “Хабар лічыць здрадай Радзіме”, “Нас чакае галадамор!”.

На думку Чарнавуса, уладам трэба пайсці насустрач жаданню народа не толькі ў дазволе мерапрыемства, але і ў стасаванні з людзьмі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international