Баранавіцкія ўлады не дазволілі мітынг за адмену Указа №222

2016 2016-03-04T12:17:02+0300 2016-03-04T12:17:02+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/charnav-mikal-baranav.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мікалай Чарнавус.

Мікалай Чарнавус.

Адмоўны адказ за подпісам намесніка старшыні Баранавіцкага гарвыканкама Дзмітрыя Касцюкевіча атрымаў прадпрымальнік Мікола Чарнавус. У адказе паведамляецца, што адмоўлена ў мітынгу баранавіцкіх прадпрымальнікаў 7 сакавіка па прычыне таго, што згодна з ч.3 арт.9 Закона “Аб масавых мерапрыемствах” масавае мерапрыемства не дазваляецца на адлегласці менш за 50 метраў ад дзяржаўных устаноў, то бок ад Баранавіцкага гарвыканкама. Паведамляецца таксама, што на плошчы стаіць помнік Леніну, які з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю, ад яго таксама меней 50 метраў. Калі можна яшчэ паспрачацца наконт адлегласці да гарвыканкама, то другая прычына ужо пад сумнеў не падпадае, кажа Мікола Чарнавус, помнік легендарнаму правадыру да планеты шчасця стаіць у цэнтры плошчы.

Паводле Міколы Чарнавуса, калі б улады паважалі свой народ і іх турбавалі цяперашнія праблемы прадпрымальнікаў, то маглі прапанаваць іншае месца для мітынга. Хоць бы той парк, які яны вызначылі для правядзення мерапрыемстваў. Але ж не. Проста адмовілі і ўсё.

Нагадаем, што 7 сакавіка прадпрымальнікі Баранавіч планавалі правесці мітынг, прысвечаны адмене ўказа № 222.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international