Дэпутат парламента Данілевіч: моўнае заканадаўства адпавядае патрэбам грамадства

2016 2016-03-04T11:59:04+0300 2016-03-04T11:59:04+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bel-mova-u.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў ад Салігоршчыны Таіса Данілевіч не пабачыла ў падрыхтаваным мясцовымі праваабаронцамі дакладзе аб выкананні правоў беларускамоўных грамадзян падставаў  ініцыяваць унясенне зменаў у моўнае заканадаўства.

На думку спадарыні Данілевіч, закон “Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь” стварае ўсе неабходныя перадумовы для паўнавартаснага развіцця двухмоўя. Салігорскі прадстаўнік Беларускага Хельсінкскага Камітэта Леанід Мархотка называе такую пазіцыю дэпутаткі крывадушнай:

- У сваім звароце да Таісы Данілевіч мы выклалі пазіцыю Міністэрства юстыцыі па нашым дакладзе, якое прызнала факт парушэння балансу выкарыстання дзяржаўных моваў на практыцы. У дакладзе мы даводзім, што адной з карэнных прычын гэтага з’яўляецца выкарыстанне ў законе “Аб мовах” унутрана супярэчлівага злучніка «або». Такая пазіцыя ў заканадаўчым рэгуляванні прыводзіць да фактычнай дыскрымінацыі беларускамоўных грамадзян. Спадарыня Данілевіч жа ў сваім адказе спрабуе давесці нам, што закладзеная ў заканадаўстве прававая нявызначанасць і вынікаючая з яе дыскрымінацыя адпавядаюць патрэбам грамадства. Інакш як крывадушшам, такую пазіцыю народнай абранніцы назваць не магу, - кажа праваабаронца.

Тым не менш, Леанід Мархотка спадзяецца, што прадстаўнікі ўсіх галінаў улады асэнсуюць адказнасць дзяржаўных і недзяржаўных інстытутаў за невыкананне дзеючага заканадаўства, Канстытуцыі і міжнародных нормаў ў адносінах да беларускамоўных грамадзян Рэспублікі Беларусь.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international