Праваабаронцы накіравалі ў ЦВК прапановы па імплементацыі рэкамендацый БДІПЧ АБСЕ

2016 2016-03-03T17:18:38+0300 2016-03-03T17:19:25+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/logo_bel.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Эксперты кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» распрацавалі прапановы, якія могуць паспрыяць павышэнню ўзроўня галоснасці і празрыстасці на маючых адбыцца парламенцкіх выбарах.

Пры гэтым эксперты падкрэсліваюць, што ў сваёй працы яны засяродзіліся на тых рэкамендацыях Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ, якія не патрабуюць унясення адпаведных змяненняў і дапаўненняў у Выбарчы кодэкс і іншыя заканадаўчыя акты, гэта значыць, могуць быць рэалізаваныя да пачатку кампаніі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання шляхам урэгулявання пастановамі Цэнтрвыбаркаму.

«Адначасова хочам адзначыць, што для поўнай імплементацыі рэкамендацый БДІПЧ АБСЕ неабходна пачаць комплексную працу па распрацоўцы праекта закона аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у заканадаўства аб выбарах з прыцягненнем усіх зацікаўленых бакоў, грамадскасці, некамерцыйных арганізацый і палітычных партый», - гаворыцца ў суправаджальным лісце, якое ў Цэнтрвыбаркам ад імя кампаніі накіраваў Беларускі Хельсінкскі камітэт.

Прадстаўляючы свае прапановы - 30 пунктаў з падрабязным абгрунтаваннем (файл з табліцай прыкладаецца ніжэй), «Праваабаронцы за свабодныя выбары» выказалі гатоўнасць да абмеркавання іх з адмыслова створанай міжведамаснай экспертнай рабочай групай, якая дзейнічае пры ЦВК з сярэдзіны лютага.

Файлы

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international