У ААН адзначылі 50-годдзе двух міжнародных пактаў аб правах чалавека

2016 2016-03-02T16:56:48+0300 2016-03-02T16:56:48+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zeid_raad_al_hussein.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Зейд Раад аль-Хусэйн, Вярхоўны камісар ААН па правах чалавека. Фота: unmultimedia.org

Зейд Раад аль-Хусэйн, Вярхоўны камісар ААН па правах чалавека. Фота: unmultimedia.org

У межах 31-й сесіі Савета ААН па правах чалавека 1 сакавіка адбылося паседжанне, прысвечанае 50-годдзю Міжнароднага пакта аб эканамічных, сацыяльных і культурных правах і Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, паведамляе Цэнтр навінаў ААН.

«У гэтых двух Пакт была замацаваная непадзельнасць правоў чалавека. Яны заклалі аснову ўмацавання ўстойлівага развіцця і міру», - сказаў Вярхоўны камісар ААН па правах чалавека Зейд Раад аль-Хусэйн, выступаючы на ​​паседжанні Савета ААН па правах чалавека ў Жэневе.

Ён падкрэсліў, што Пакты прывялі да пашырэння правоў людзей, якія пакутавалі ад тыраніі і дыскрымінацыі.

Міжнародны пакт аб эканамічных, сацыяльных і культурных правах і Міжнародны пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах былі прынятыя ў 1966 годзе Генеральнай Асамблеяй ААН. У прэамбулах гэтых пактаў гаворыцца, што «ідэал свабоднай чалавечай асобы, свабоднай ад страху і патрэбы, можа быць ажыццёўлены толькі, калі будуць створаны такія ўмовы, пры якіх кожны можа карыстацца сваімі эканамічнымі, сацыяльнымі і культурнымі правамі, гэтак жа, як і сваімі грамадзянскімі і палітычнымі правамі».

Гэтыя Пакта разам з Усеагульнай дэкларацыяй правоў чалавека складаюць Міжнародны біль аб правах чалавека.

Вярхоўны камісар ААН са шкадаваннем адзначыў, што гэтыя важныя міжнародна-прававыя дакументы дагэтуль не набылі ўніверсальнага характару. 27 дзяржаў усё яшчэ не ратыфікавалі ні адзін з гэтых пактаў. Восем краінаў ратыфікавалі толькі адзін з іх.

«Неабходна прыкладаць яшчэ больш намаганняў для ўвасаблення палажэнняў важных міжнародных дагавораў у жыццё», - заявіў галоўны праваабаронца ААН.

Ён падкрэсліў, што на сённяшні дзень стан 62 самых багатых людзей свету роўны даходам 3,8 мільярда беднякоў. Пры гэтым колькасць беднага насельніцтва свету імкліва расце, што падрывае мэты абодвух пактаў - забяспечыць чалавеку жыццё, свабоднае ад нястачы.

Зейд Раад аль-Хусэйн дадаў, што ў шматлікіх краінах пад пагрозай знаходзяцца свабода прэсы, перакананняў, меркаванняў і права на мірныя сходы. Людзі падвяргаюцца катаванням і аказваюцца ў рабстве. Вярхоўны камісар заявіў, што такія абуральныя парушэнні правоў чалавека нельга апраўдаць нічым, у тым ліку - клопатам пра дзяржаўную бяспеку.

«Гэты юбілей павінен стаць падставай для таго, каб пацвердзіць прыхільнасць Міжнароднаму білю аб правах чалавека. Гэтыя Пакты сталі асновай надзейнага кіравання, і ў іх закладзеная надзея на мір», - сказаў галоўны праваабаронца ААН.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international