viasna on patreon

Слуцая пракуратура не стала ініцыяваць роспуск мясцовага Савета дэпутатаў

2016 2016-03-01T23:22:47+0300 2016-03-01T23:22:47+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/prakuror-arysht.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пракуратура Слуцкага раёна не пабачыла ў дзеяннях старшыні Слуцкага раённага Савета дэпутатаў Віктара Ражанца падставаў для прыняцця мераў пракурорскага рэагавання і ініцыявання роспуску Савета.

Нагадаем, раней спадар Ражанец адмовіўся ўнесці на разгляд сесіі Савета дэпутатаў праект рашэння мясцовага праваабаронцы Віталя Амяльковіча “Аб свабодзе мірных сходаў”. Гэткую адмову праваабаронца палічыў грубым парушэннем закона “Аб мясцовым самакіраванні”, што з’яўляецца падставай для роспуску Савета дэпутатаў.

Адмову пракуратуры ініцяваць роспуск мясцовага прадстаўнічага органа Віталь Амяльковіч пракаменатваў наступным чынам:

- Пракуратура сцвярджае, што мой праект рашэння не адпавядаў патрабаванням закона “Аб нарматыўных прававых актах”, таму, маўляў, дзеянні старшыні Савета былі правамернымі. Цікава, што сам спадар Ражанец у сваёй адмове ад разгляду праекта майго рашэння на неадпаведнасць праекта гэтаму закону аніяк не спасылаўся. У любым разе, нашая мэта не роспуск Савета, а прадстаўленне грамадзянам рэальнай магчымасці карыстацца сваім правам на мірныя сходы. Таму цяпер будзем чакаць адказу з абласнога Савета. Калі ж і там нам не захочуць ісці насустрач, дык будзем звяртацца ў суд.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства