Зміцер Салаўёў просіць расследваць знікненне яго відэакамеры ў КДБ

2016 2016-03-01T23:19:37+0300 2016-03-01T23:19:37+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kdbbudynak.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Будынак КДБ ў Менску

Будынак КДБ ў Менску

Адпаведную заяву сябра Сойму Партыі БНФ накіраваў у Следчы камітэт Магілёва.

Зміцер Салаўёў адзначае, што прайшло ўжо больш за 5 год, а канфіскаваную відэакамеру яму так і не вярнулі.

-          19 снежня 2010 года я быў на Плошчы ў Мінску і здымаў усё, што там адбывалася, у тым ліку, як адбываўся разгон дэманстрантаў. Па вяртанні ў Магілёў да мяне з вобшукам наведаліся супрацоўнікі КДБ, якія канфіскавалі кампутар, флэшкі і відэакамеру з касетай. Кампутар і флэшкі мне вярнулі недзе праз паўгады, а вось лёс відэакамеры з касетай невядомы дагэтуль, - распавядае Зміцер Салаўёў.

Сябра Партыі БНФ адзначае, што відэакамера з’яўляецца яго прыватнай уласнасцю, і канфіскоўвалі яе з той прычыны, што супрацоўнікам КДБ быў неабходны відэазапіс. Сваю відэакамеру Зміцер Салаўёў ацэньвае ў 450 долараў ЗША.    

-          Я не адмаўляўся аддаць відэазапіс, аднак у мяне яго забралі разам з відэакамерай. Я пісьмова звяртаўся ў КДБ, каб мне вярнулі відэакамеру. Прыйшоў адказ, што камеры ў іх няма, і яна перададзена ў Следчы камітэт Мінска, які займаецца гэтай справай, - працягвае Зміцер Салаўёў.

Актывіст кажа, што яму не так даўно прыйшоў адказ са Следчага камітэта Мінска, у якім паведамляецца, што відэакамера як доказ па справе не праходзіла, і яны накіравалі ліст у КДБ з пытаннем, куды яна падзелася.

Салаўёў вытрымаў месяц для адказу, аднак яго так і недачакаўся. Гэта і прымусіла яго напісаць заяву ў Следчы камітэт аб узбуджэнні крымінальнай справы адносна КДБ, што яны скралі яго відэакамеру.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international