У Салігорску плануюцца антыкрызісны мітынг і пікет за канстытуцыйныя правы

2016 2016-03-01T11:17:50+0300 2016-03-01T11:17:50+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/shyla_uladzimir-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Грамадскі актывіст з Салігорска Уладзімір Шыла

Грамадскі актывіст з Салігорска Уладзімір Шыла

Актывіст БХД Уладзімір Шыла накіраваў у Салігорскі райвыканкам дзьве заявы на правядзенне мітынга і пікета ў беларускай сталіцы шахцёраў.

Абмеркаваць, хто вінаваты ў эканамічным крызісе ў Беларусі і запатрабаваць ад уладаў распрацоўкі антыкрызіснай праграмы Уладзімір Шыла плануе 7-га сакавіка на стадыёне “Будаўнік”. Актывіст “Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі” Уладзімір Шыла разлічвае, што ўдзел у мерапрыемства зможа прыняць каля 80 чалавек. Заявы на аказанне паслуг па ахове грамадскага парадку, прыборцы тэрыторыі і медычным абслугоўванні таксама былі накіраваныя ў адпаведныя ведамствы.

15 сакавіка праз правядзенне адмысловага пікета на Цэнтральнай плошчы горада спадар Шыла плануе нагадаць салігорцам пра Дзень Канстытуцыі і існаванне ў грамадзян канстытуцыйных правоў. Адпаведная заява была накіраваная ў Салігорскі райвыканкам некалькі дзён таму. Па словах актывіста, падтрымаць пікет за канстытуцыйныя правы гатовыя каля 20 чалавек.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international