Камітэт ААН па правах чалавека зарэгістраваў скаргу фрылансера з Гомеля

2016 2016-02-28T19:07:00+0300 2016-02-29T09:08:53+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/aan-sciag.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Камітэт ААН па правах чалавека зарэгістраваў скаргу гомельскага журналіста-фрылансера, сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ) Кастуся Жукоўскага, датычную штрафу за відэарэпартаж з пікету, які праводзіў на цэнтральнай плошчы ў Светлагорску інвалід-вазочнік Юрась Ляшэнка. У паведамленні з Жаневы гаворыцца аб рэгістрацыі скаргі (№2724/2016) ды аб тым, што яна накіраваная Ураду Беларусі для камэнтару па сутнасці.

Зараз Ураду прыйдзецца шукаць адказ на пытанне, чаму за відэарэпартаж, які пасля быў паказаны польскім спутнікавым тэлеканалам “Белсат” карэспандэнта прыраўнялі да ўдзельніка несанкцыянаванага масавага мерапрыемства і пакаралі буйным штрафам.     

У скарзе ў ААНаўскі Камітэт Кастусь Жукоўскі просіць прызнаць факт парушэння яго права на збор і распаўсюд інфармацыі (выказванне меркавання). Скарга таксама ўтрымлівае патрабаванне рэкамендаваць Ураду Беларусі змяніць нацыянальны закон аб парадку правядзення масавых мерапрыемстваў такім чынам, каб практыка яго прымянення не вяла да парушэння права на збор і распаўсюд інфармацыі.

Напамятаем, 25 лістапада 2014 года грамадскі актывіст, інвалід 1-й групы Юрый Ляшэнка спрабаваў зладзіць каля райвыканкаму ў Светлагорску пікет у абарону правоў людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Райвыканкам забараніў праводзіць масавае мерапрыемства, пасля чаго Юрый Ляшэнка выехаў на вазку на цэнтральную плошчу Светлагорска з плакатам “Долой беспредел”. Кастусь Жукоўскі гэтую падзею здымаў на відэа, за што і быў пакараны штрафам.

Гомельская Вясна

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international