viasna on patreon

Уладзімір Познер: Смяротнае пакаранне - гэта помста, больш нічога

2016 2016-02-26T12:36:23+0300 2016-02-26T12:36:23+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/pozner.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Уладзімір Познер. Фота: belapan.by

Уладзімір Познер. Фота: belapan.by

Вядомы расійскі журналіст Уладзімір Познер правёў у Мінску 25 лютага творчы вечар і адказаў на пытанні гледачоў. У адным з іх была закранутая тэма смяротнага пакарання.

Як пішуць naviny.by, адна з глядачак у зале ад імя «беларускіх гуманістаў» падарыла Познеру кнігу, прысвечаную праблеме адмены смяротнага пакарання. «У Расійскай Федэрацыі цяпер пачалі гаварыць пра тое, што трэба да гэтага вярнуцца, у Беларусі ж мы змагаемся, каб смяротнае пакаранне адмянілі. Мае калегі, публікацыі якіх вы знойдзеце тут, папрасілі, каб я гэтую кнігу перадала», - сказала яна.

Познер падзякаваў госцю за пытанне і адзначыў, што смяротнае пакаранне з'яўляецца не больш чым актам помсты: «Мы ж хочам помсціць, гэта ж помста, больш нічога».

«У цэлым шэрагу краін зразумелі, што, па-першае, калі вы хрысціянін, то вы не маеце права забіваць, - сказаў журналіст. - У цэлым шэрагу краін смяротнай кары няма ўжо шмат гадоў, і там менш забойстваў, чым тады, калі яна была, гэта статыстычна даказана. Я абсалютна перакананы, што не патрэбна смяротнае пакаранне. Па закону або без закона, адбіраць у чалавека жыццё нельга!»

«Пажыццёвае зняволенне можа быць больш страшным. Ізаляваць назаўжды ад грамадства - гэта страшней, але забіваць нельга», - дадаў ён.

У той жа час Познер звярнуў увагу на тое, што прага крыві - адна з чалавечых рысаў: «Я вас запэўніваю, калі б абвясцілі, што на галоўнай плошчы Мінска заўтра будзе публічнае пакаранне, уяўляеце, колькі там народа набярэцца? Ды ўвесь горад збяжыцца паглядзець! Гэта факт, гэта праўда».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства