Зміцеру Паліенку і Паўлу Сяргею прыйшлі позвы ў міліцыю

2016 2016-02-25T16:23:02+0300 2016-02-25T16:28:04+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/supracounik_milicyji.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Грамадскага актывіста Зміцера Паліенку выклікалі на 10 гадзін раніцы 25 лютага ў аддзел аховы правапарадку і прафілактыкі ў гарадскі аддзел міліцыі Завадскога РУУС. Прычына выкліку ў паперы, якую ранкам уручылі ягонаму бацьку супрацоўнікі міліцыі, не пазначаная, статус - таксама.  

Як стала вядома праваабаронцам, Паліенку расшуквалі з вечара 24 лютага, ламіліся ў яго кватэру, фармулючы свае дзеянні выклікам “на размову”. Актывіст вырашыў адмовіцца ад такой “размовы” і не пайшоў у прызначаны час у ГАМ-2.

Позву атрымаў сёння па месцы жыхарства ў Маладэчна і грамадскі актывіст Павал Сяргей. Яго выклікаюць заўтра на 15-30  ў Цэнтральны РУУС Мінска для разгляду справы аб адміністрацыйным правапарушэнні  па артыкуле 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве). Верагодна, выклік звязаны з удзелам актывіста ў мітынгу прадпрымальнікаў, які адбыўся 22 лютага.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international