Студэнцкія НДА абвінавацілі ў антыдзяржаўнасці?

2016 2016-02-23T15:57:19+0300 2016-02-23T15:57:19+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/spis-nda.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Студэнцкая Рада, БАСС і ЦРСІ адрэагавалі калектыўным зваротам.

17 лютага ў сеціве зьявілася інфармацыя быццам бы пра несанкцыянаванасьць дзейнасьці МПГ “Студэнцкая Рада”, Братэрства арганізатараў студэнцкага самакіраваньня і Цэнтру разьвіцьця студэнцкіх ініцыятываў. Старастам групаў прапанавана правесьці прафіляктычныя гутаркі і інфармацыйныя гадзіны аб непажаданым удзеле студэнтаў у дзейнасьці гэтых арганізацыяў, таму што гэта “мэтанакіраванае з боку іншых сілаў увядзеньне ў зман з элемэнтамі антыдзяржаўнага характару”.

18 лютага студэнцкія НДА, дарэчы, усе зарэгістраваныя, накіравалі калектыўны зварот да Каардынацыйнай Рады студэнцкага самакіраваньня Беларускага дзяржаўнага мэдыцынскага ўнівэрсытэту з нагоды распаўсюджваньня ілжывай інфармацыі.

У звароце адзначаецца, што згодна з арт. 36 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь кожны мае права на свабоду аб’яднаньняў. Згодна з арт. 31 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі студэнт мае права на ўдзел у прафэсійных саюзах, моладзевых і іншых грамадзкіх аб’яднаньнях, дзейнасьць якіх не супярэчыць заканадаўству. “У адносінах да пералічаных вышэй арганізацыяў не выносілася пастановаў / рашэньняў дзяржаўных органаў аб тым, што іх дзейнасьць супярэчыць заканадаўству”, —сьцьвярджаецца ў лісьце.

Студэнцкія НДА заяўляюць, што ніякія ідэалягічныя разыходжаньні ў дзейнасьці арганізацыяў і Каардынацыйнай Рады Студэнцкага самакіраваньня БДМУ ня могуць служыць падставай для прызнаньня арганізацыяў “несанкцыянаванымі”. Акрамя таго, такія паняцьці як “несанкцыянаваная арганізацыя” і “антыдзяржаўная дзейнасьць” у беларускім заканадаўстве ў прынцыпе адсутнічаюць.

Падпісанты калектыўнага звароту студэнцкіх арганізацыяў просяць растлумачыць, ці зьяўляецца распаўсюджаная ад імя Віктара Серага інфармацыя афіцыйнай пазыцыяй Каардынацыйнай Рады студэнцкага самакіраваньня БДМУ. І ў выпадку станоўчага адказу просяць даць абгрунтаваньне гэтай пазыцыі, інакш вымушаныя будуць зьвярнуцца ў кампэтэнтныя органы для абароны сваіх правоў і інтарэсаў.

Копію звароту кіраўнікі студэнцкіх арганізацыяў накіравалі рэктару БДМУ для азнаямленьня.

Адміністратары суполкі “Студэнты супраць” у Вконтакте назвалі гэты выпадак “паляваньнем на вядзьмарак”.

“Гэтыя дзеяньні ў чарговы раз даказваюць вузкасьць розуму ўнівэрсытэцкіх чыноўнікаў і нежаданьне прызнаваць у студэнтах асобу, дарослага і самастойнага чалавека. У нас гэта выклікае смех, адміністрацыя і ўсе датычныя да гэтага ў чарговы раз зганьбілі сябе і сыстэму вышэйшай адукацыі ў Беларусі”, падагульняюць яны.

Асамблея НДА.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international