Міжнародная канферэнцыя па праблеме смяротнага пакарання пройдзе ў сакавіку ў Мінску

2016 2016-02-23T13:54:26+0300 2016-02-23T13:57:15+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/smiarotnae1.jpg

Мінск, 22 лютага. Міжнародная канферэнцыя па праблеме смяротнага пакарання пройдзе ў сакавіку ў Мінску. Пра гэта ў інтэрв'ю БелаПАН паведаміла новы пасол Вялікабрытаніі ў Беларусі Фіёна Гіб.

Паводле яе слоў, мерапрыемства арганізавана прадстаўніцтвам ААН пры фінансавай падтрымцы брытанскага пасольства. Для ўдзелу ў канферэнцыі запрошаны эксперты з шэрагу краін. Гіб спадзяецца, што прадстаўнікі беларускага ўрада таксама возьмуць удзел у мерапрыемстве.

Пытанне аб смяротнай кары дыпламат назвала "вельмі эмацыйным". "Я думаю, што ў іншых еўрапейскіх краінах сярод насельніцтва таксама ёсць розныя меркаванні па пытанні смяротнага пакарання, але часта ўрад павінен прымаць меры, якія непапулярныя сярод насельніцтва, — падкрэсліла яна. — Беларусь — гэта еўрапейская краіна, і Беларусь павінна адпавядаць еўрапейскім стандартам, але пакуль яшчэ адпавядае ім не ў поўнай меры. Напрыклад, працягвае прымяняць смяротнае пакаранне. Таму часам урад павінен прымаць цяжкія рашэнні, калі гэта неабходна для лепшай будучыні краіны".

Фіёна Гіб нагадала, што Беларусь застаецца апошняй краінай у Еўропе, дзе прымяняецца смяротнае пакаранне. "Не разумею, чаму ў Беларусі гэта працягваецца. Гэта цяжкае пытанне, таму трэба яго абмяркоўваць. Мы для таго і арганізуем гэтую канферэнцыю, каб даць магчымасць ураду і грамадзянскай супольнасці абмеркаваць гэтую праблемы і даведацца пра досвед розных краін", — дадала новы брытанскі пасол.

Варта адзначыць, што за ўсю гісторыю незалежнай Беларусі было вынесена 406 смяротных прысудаў, прычым два апошнія — за няпоўныя два месяцы гэтага года. Адзін з іх быў вынесены 15 лютага, у дзень зняцця Еўрасаюзам санкцый у дачыненні да Беларусі, нягледзячы на тое што ў рашэнні Савета ЕС аб зняцці санкцый асобным радком гаворыцца пра неабходнасць увядзення мараторыя на смяротнае пакаранне як першага кроку да яе поўнай адмены. З-за існавання смяротнага пакарання Беларусь — адзіная еўрапейская краіна, якая не ўваходзіць у Савет Еўропы.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international