Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя

2016 2016-02-23T13:03:22+0300 2016-02-24T17:27:24+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/spring.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі.

Анонс выпуска: 

"Хроніка": Чарговы мітынг прадпрымальнікаў прайшоў 22 лютага ў Мінску; Хадайніцтва Алены Танкачовай аб скарачэнні тэрміну забароны на ўезд у Беларусь не задаволенае; Гомельскія праваабаронцы пачалі акцыю “Спыні самавольства ў арміі – пратэстуй супраць дзедаўшчыны!”

"Каментар эксперта": 21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Пра няроўнасць дзвюх дзяржаўных моў разважае старшыня юрыдычнай камісіі БХК Гары Паганяйла

"Падзея": Прадстаўнікі Праваабарончага цэнтра "Вясна" далучыліся да акцыі Amnesty International, накіраваўшы паслу Азербайджана ў Беларусі зварот у сувязі з пагаршэннем здароўя азербайджанскага вязня сумлення Інтыгама Аліева.

"Час выбараў": Прадстаўнікі кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" накіравалі кіраўніку ЦВК Лідзіі Ярмошынай прапановы, звязаныя са стварэннем экспертнай групы па разглядзе рэкамендацый БДІПЧ АБСЕ па пытаннях удасканалення выбарчага працэсу ў Беларусі.

"Асоба": 15 лютага Мінскі абласны суд прыгаварыў да расстрэлу 31-гадовага ўраджэнца вёскі Мачулішчы Мінскага раёна Сяргея Хмялеўскага. Вядома, што мужчына здзейсніў жорсткае забойства двух і больш асоб. Пра чарговы смяротны вырак у Беларусі распавёў каардынатар кампаніі праваабаронцы супраць смяротнага пакарання Андрэй Палуда.

У музычных паўзах -  кампазіцыі  Jonny Cash.

Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international