У Слуцку таксама патрабуюць ініцыяваць роспуск Савета дэпутатаў

2016 2016-02-23T01:55:23+0300 2016-02-23T01:55:23+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/deputatckae_kresla.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Слуцкі раённы Савет дэпутатаў не стаў разглядаць праект рашэння мясцовга праваабаронцы Віталя Амяльковіча “Аб свабодзе мірных сходаў”. Грамадскі актывіст звярнуўся з гэтай нагоды ў пракуратуру з патрабаваннем ініцяваць роспуск Савета.

Рашэнне аб адмове ў разглядзе праекта рашэння на сесіі Савета было прынята адзінаасобна яго старшынём Віктарам Ражанцом. Віталь Амяльковіч вызнае гэткую адмову як грубае парушэнне закона “Аб мясцовым самакіраванні”, у адпаведнасці з якім праекты рашэнняў ад грамадзян падлягаюць абавязковаму разгляду менавіта на сесіі Савета з удзелам аўтараў ці іх прадстаўнікоў. Абапіраючыся на 4-ую главу артыкула 27 закона “Аб пракуратуры”, праваабаронца звярнуўся ў пракуратуру Слуцкага раёна з патрабаваннем ініцыяваць роспуск мясцовага Савета дэптутатаў. Віталь Амяльковіч таксама звярнуўся ў Мінскі абласны Савет дэпутатаў з патрабаваннем адрэагаваць на незаконную адзінаасобную адмову спадара Рыжанца вынесці праект рашэння “Аб свабодзе мірных сходаў” на разгляд сесіі Слуцкага раённага Савета дэпутатаў.

Варта адзначыць, што раней з аналагічнай прычыны запатрабавалі роспуску мясцовага Савета дэпутатаў у суседнім Салігорску.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international