Замест удзелу ў акцыі прадпрымальнікаў баранавіцкі актывіст даваў тлумачэнні міліцыі

2016 2016-02-22T23:40:00+0300 2016-02-23T01:45:45+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/charnav-mikal-baranav.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мікалай Чарнавус.

Мікалай Чарнавус.

Баранавіцкая міліцыя не дапусціла прадпрымальніка і актывіста Міколу Чарнавусана акцыю ў Мінск у панядзелак, 22 лютага. Перад гэтым у нядзелю баранавіцкія супрацоўнікі міліцыі цэлы дзень сачылі за актывістам, нават пазванілі і сказалі прыйсці ў ГАУС, нягледзячы на выходны дзень. Чарнавус у міліцыю ісці адмовіўся. Тады супрацоўнікі міліцыі з’явіліся каля яго дома і доўгі час чакалі, але актывіст дома не паказаўся. Міліцыянеры вырашылі аддаць позву сыну, з якім Чарнавус жыве ў адным доме, каб той перадаў бацьку. У позве было напісана, што Чарнавус выклікаецца ў міліцыю 22 лютага ў якасці сведкі.

Мікола Чарнавус з’яўся па позве ў ГАУС, дзе яго вадзілі з кабінета ў кабінет 2 гадзіны. Задавалі пытанні, чаму 15-га лютага ён паехаў у Мінск на акцыю прадпрымальнікаў, калі падпісаў папярэджанне аб няўдзеле ў несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах. Але актывіст указаў у тлумачальнай, што ён паехаў на дазволеную акцыю. Толькі ў 12 гадзін яго адпусцілі.

Мікола Чарнавус лічыць, што гэты выклік і яго двухгадзіннае ўтрыманне ў міліцыі было запланавана з мэтай не дапусціць яго на акцыю ў Мінск.

Акцыя ў Баранавічах запланавана на 7 сакавіка.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international