Грамадскіх актывістаў адмовіліся ўключыць у аргкамітэт, створаны пры Віцебскім райвыканкаме

2016 2016-02-22T22:03:00+0300 2016-02-23T00:05:11+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vicebsk-hajsy-ushanavanne-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

“Аргкамітэт па ўшанаванні памяці абаронцаў Айчыны і ахвяраў войнаў” быў створаны пасля таго, як віцебскія актывісты знайшлі ў лесе каля вёскі Хайсы невядомае масавае пахаванне. Паводле старажылаў, тут расстрэльвалі ахвяр сталінскіх рэпрэсій, а мясцовыя ўлады з гэтым не згодныя.

Паводле заснавальніка грамадскай ініцыятывы “Хайсы” Яна Дзяржаўцава, актывістаў, якія знайшлі ў лесе чалавечыя парэшткі, усяляк адхіляюць ад развіцця падзеяў па гэтай справе:

“Гэта пачалося адразу, як толькі мы ў лістападзе 2014 года напісалі заявы ў абласны следчы камітэт, пракуратуру і міліцыю. Заявы былі перасланы ў аддзяленне следчага камітэта Віцебскага раёну, і нам перасталі даваць хаця б нейкія адказы, бо мы нібыта ўжо не заяўнікі – раз нашы звароты ў раённую структуру даслала вышэйшае начальства. Вельмі цяжка было дамагчыся хаця б нейкіх звестак. Мясцовы Мазалаўскі сельсавет не падтрымаў ніводнай нашай ініцыятывы, калі мы прасілі дазвол на добраўпарадкаванне гэтых мясцін, на ўсталяванне памятных знакаў ды хаця б на звычайную прыборку на гэтым участку леса, які стаў “брацкімі могілкамі”.

Колькі тыдняў таму актывісты звярнуліся ў Віцебскі райвыканкам, каб іх уключылі ў склад адмылова створанага камітэта, закліканы займацца ўшанаваннем памяці невядомых. Калектыўны ліст падпісалі больш за 30 чалавек, і мясцовыя ўлады арганізавалі сустрэчу з грамадскасцю ў Мазалаўскім сельсавеце.

“Мы прывезлі з сабой сведчанні мясцовых жыхароў, запісаныя на відэа. Гэтыя людзі адказна сцвярджаюць, што памятаюць або з уласнага дзяцінства, або з аповядаў старэйшых сваякоў, як у лесе пад Хайсамі ў 1937-38 гадах расстрэльвалі людзей. Такіх сведчанняў у нас ужо 20. Але прадстаўнікі ўладаў напіралі на іншае: на тое, што падчас раскопак, якія праводзіў увосень 52-гі пошукавы батальён, быў знойдзены кавалак тканіны – меркавана, ад нямецкага кіцеля часоў Вялікай Айчыннай вайны. Нічога дзіўнага: вайна не магла не пакінуць сваіх слядоў у гэтых мясцінах! Аднак падчас раскопак не знайшлі ні зброі, ні гільзаў таго перыяду. Затое знайшлося вельмі шмат гільзаў ад зброі, якая ў 1930-я была на ўзбраенні ў НКУС, -  кольт сорак пятага калібру, пісталет наган і вінтоўка Мосіна. Знойдзеныя чарапы маюць кулявыя адтулины ў патыліцы, што таксама з вялікай доляй верагоднасці паказвае на прыналежнасць пахаванняў да перыяду сталінскіх рэпрэсіяў.

Мы хацелі, каб у аргкамітэт, адна назва якога ўжо гаворыць пра пазіцыю ўладаў, уключылі і нас, актывістаў. Але атрымалі адмову: маўляў, яго стварыў райвыканкам і зацвердзіў аблвыканкам, таму наш удзел там – лішні. Нас могуць хіба што запрасіць на пасяджэнне – калі захочуць”, -- працягвае Ян Дзяржаўцаў.

Актывіст кажа, што ўдзел прадстаўнікоў грамадскасці ў аргкамітэце дазволіў бы зрабіць вывучэнне акалічнасцяў загубы невядомых ахвяраў усебаковым, а не тэндэнцыйным. Але адзінае, чаго ўдалося дамагчыся ініцыятыве “Хайсы” – гэта абяцання аргкамітэту, што для вывучэння знаходак будуць запрошаны навукоўцы з Акадэміі Навук. Паодле Яна Дзяржаўцава, варта настойваць, каб каля Хайсоў былі праведзены больш маштабныя раскопкі, а не толькі ў тых месцах, дзе пахаванні ўжо былі разрабаваныя “чорнымі капальнікамі”, якія выцягнулі на паверхню чалавечыя косткі.  

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international