Фотаакцыя: салігорцы нагадалі дзяржаве пра свае моўныя правы

2016 2016-02-22T11:33:54+0300 2016-02-22T11:33:54+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/salig-b-mova-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

21 лютага, у Міжнародны дзень роднай мовы, сябры Салігорскай арганізацыі ТБМ правялі фотаакцыю, якой нагадалі ўладам пра ўзятыя дзяржавай на сябе абавязальніцтвы па выкананні моўных правоў грамадзян.

У гэты дзень мясцовыя тэбээмаўцы далучыліся да агульнанацыянальнай дыктоўкі на беларускай мове, пасля чаго зрабілі фотапасланне для ўладаў на тэму моўных правоў. Актывісты падрыхтавалі адмысловыя плакаты з напісанымі на іх вытрымкамі з артыкулаў дзеючага моўнага заканадаўства, якія, на іх думку, гурба парушаюцца на Салігоршчыне і агулам у краіне. Да акцыі далучыліся вядомыя ў горадзе грамадскія дзеячы, сярод якіх паэтка Ніна Ярмалінскай, пісьменнік Мікалай Шаравар, старшыня Беларускага незалежнага прафсаюзу Мікалай Зімін, журналіст Уладзімір Амяльчэня, старшыня Салігорскага ТБМ Уладзімір Масакоўскі ды іншыя.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international