Мікалая Чарнавуса настойліва запрашаюць у аддзел міліцыі

2016 2016-02-22T09:47:27+0300 2016-02-22T09:47:27+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/charnavus-mikalaj-barrr.jpg
Мікалай Чарнавус.

Мікалай Чарнавус.

Баранавіцкага прадпрымальніка і актывіста Мікалая Чарнавуса міліцыя не пакідае ў спакоі. Нягледзячы на выходны, пазванілі і запрасілі пад’ехаць у міліцыю. Чарнавус здзівіўся і сказаў, што сёння выходны дзень, з якой нагоды я паеду да вас. У адказ пачуў настойлівае: пад’едзце, – кажа актывіст.

– Я пазваніў дзяжурнаму ў аддзел унутраных спраў, што я выпіўшы, не магу ж я пайсці ў адзел выпіўшым. А калі выходзіў з рынка, то зваўжыў, што за мной сочаць – адзін у цывільным, а другі ў міліцыйскай форме.

Такую ўвагу Мікола Чарнавус звязвае з заўтрашнім мітынгам у Менску. Перад першым мітынгам 15 лютага з яго ўзялі падпіску, што не будзе падбіваць прадпрымальнікаў на паездку на мітынг і наогул да акцыі пратэсту. Але ён ездзіў у Менск. Зараз Чарнавус не збіраецца даваць міліцыі ніякай падпіскі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international