Папа Францішак заклікаў да адмены смяротнага пакарання ва ўсім свеце

2016 2016-02-22T09:11:43+0300 2016-02-22T10:41:33+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/papa-rymski.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Папа Францішак. Фота АР.

Папа Францішак. Фота АР.

Папа Францішак заклікаў усіх сусветных лідараў прадэманстраваць сваю мужнасць і не прыводзіць у гэтым годзе ў выкананне прысуды смяротнага пакарання.

Выступаючы на плошчы Св. Пятра ў Рыме, Папа сказаў, што запавет «не забі» адносіцца да ўсіх - як да невінаватых, так і вінаватых, перадае Бі-бі-сі.

"Запаведзь "не забі" не страціла свайго абсалютнага значэння і стасуецца як да невіноўных, так і да вінаватых. Нават у злачынцы ёсць беспярэчнае права на жыццё, якое ёсць дар Божы ", - цытуе словы Папы Рымскага Францішка Еuronews.

Ён таксама заклікаў не толькі адмяніць смяротнае пакаранне, але і палепшыць умовы ўтрымання зняволеных у турмах.

З пачатку свайго знаходжання на пасадзе Папа Францішак не раз праяўляў цікавасць да лёсу зняволеных, ён рэгулярна наведвае турмы.

Падчас свайго нядаўняга візіту ў Мексіку Папа наведаў зняволеных турмы ў Сьюдад-Хуарэсе.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international