Ягора Пратасеню вызвалілі з турмы па стане здароўя

2016 2016-02-19T15:10:05+0300 2016-02-19T15:10:05+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/pratasenia-1.jpg
Ягор Пратасеня. Фота "Нашай нівы".

Ягор Пратасеня. Фота "Нашай нівы".

19 лютага Менскі абласны суд разгледзеў скаргу адваката жыхара Салігорска Ягора Пратасені, які быў асуджаны за распаўсюд наркотыкаў на 14 гадоў зняволення, і пакінуў прысуд у дзеянні, адначасова вызваліўшы асуджанага ад адбыцця пакарання ў турме «паводле стану здароўя». У пачатку года Ягор Пратасеня спрабаваў скончыць жыццё самагубствам, пасля чаго трапіў у лякарню ў стане непрытомнасці. Цяпер зняволены знаходзіцца ў турэмным шпіталі менскага ізалятара на Валадарскага. Лекары вызначаюць яго стан як стабільна цяжкі, блізкі да комы.

«Буду звальняцца, аформлю апякунства, забяру сына дадому і буду даглядаць», – распавяла «Радыё Свабода» пра свае планы Ягорава маці Святлана Пратасеня пасля суда. Жанчына збіраецца на сустрэчу з сынам у другой палове дня. «Лекары кажуць, што з ім усё па-ранейшаму, у прытомнасць не прыйшоў, хоць вочы адкрывае і трохі цісне руку», – распавяла Святлана Пратасеня.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international