Новалукомльскія пратэстоўцы дасягнулі свае мэты: арандатар возера знізіў кошт платнай рыбалкі

2016 2016-02-19T13:59:51+0300 2016-02-19T13:59:51+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/navalukoml-rybalka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Некалькі стыхійных мітынгаў прайшло ў горадзе, перш чым кошт платнай рыбалкі быў зніжаны з 50 тысяч рублёў за раз да 40 тысяч на месяц. Праўда, гараджане пратэставалі і іншымі спосабамі, і тым ліку незаконнымі.

Два стыхійныя мітынгі, шэраг інтэрв’ю, дзе жыхары Навалукомля цвердзілі, што 50 тысяч за разавы выхад “на рыбу” – гэта бессаромна дорага, а таксама адкрыты ліст да Аляксандра Лукашэнкі – гэткія публічныя захады, зробленыя жыхарамі Новалукомлю, абуранымі увядзеннем платы за рыбалку.

Аўтар адкрытага ліста, актывіст СПБ і былы работнік Лукомскай ДРЭС Аляксей Габрыель тлумачыць сітуацыю:

“Абурэнне людзей мае свае падставы. Лукомскае возера – гэта тэхнічны вадаём станцыі, якая з году ў год разводзіць у возеры рыбу, каб яно не зарастала водарасцямі. Арандатар Нуржан Кульжанаў, атрымаўшы яго ў арэнду, не ўклаў у гэтую справу ні капейкі. А вось платную рыбалку ўжо абвясціў. Гэта значыць, плату за рыбу, якую ён не разводзіў. Людзі лічаць такое несправядлівым, абураюцаа, што не праводзіліся грамадскія слуханні, што іх не пазнаёмілі з арандатарам, кіраўніком ТАА “ТэрраФіш”, што 50 тысяч за аднаразавы адпачынак з вудачкай – гэта непамерна многа, што арандатар мусіў зрабіць хаця б добраўпарадкаванне на беразе, але і гэтага не зроблена, што мясцовыя ўлады не могуць заступіцца за замлякоў, бо права на арэнду дае аблвыканкам”…

Усе гэтыя пытанні былі выказаны і падчас стыхійных мітынгаў каля гарвыканкама, і падчас сустрэчаў з кіраўніцтвам горада і раёна – на якія, зрэшты, мала хто з гараджанаў змог патрапіць. Тым часам у гордзе адбываліся выпадкі, якія не сталі вядомымі шырокаму колу грамадскасці. Хоць былі праявамі такой сур’ёзнай грамадскай з’явы, як міжнацыянальная варожасць: Нуржану Кульжанаву пагражалі па тэлефоне, патрабавалі, каб “казах” з’язджаў з Навалукомля, а аднойчы павесілі каля ягонай брамы мёртвага сабаку… Пагрозы паступалі і да іншых супрацоўнікаў ТАА “ТэрраФіш”, аднак яны палічылі за лепшае не падаваць афіцыйных скрагаў.

Гарадскому кіраўніцтву Навалукомля і Чашніцкаму райвыканкаму ўдалося знайсці паразуменне ў Віцебскім аблвыканкаме, і нарэшце былі распрацаваныя іншыя кошты на наведанне арэндаванага возера. Былі вызначаны катэгорыі ільготнікаў. Першая – гэта насельнікі бліжэйшых да возера вёсак, якія будуць плаціць за рыбалку зусім сімвалічныя грошы -21 тысячу рублёў у год. Жыхары бліжэйшых населеных пунктаў – Навалукомля, Чашнікаў, Чашніцкага раёну мусяць плаціць па 40 тысяч на месяц, а вось кошт пуцёўкі на адны суткі для прыезжых па-ранейшаму будзе складаць 50 тыяч на суткі.

Арандатару Нуржану Кульжанаву давялося заняцца тым, што ён абяцаў - добраўпарадкаваннем берага, дзе пачалі з’яўляцца кантэйнеры для смецца, лавачкі са столкіамі і гэтак далей…

Аднак чамусьці гараджане зноў аказаліся не ў курсе таго, што рыбалка стала адносна таннай. Новы прэйскурант дзейнічае з 15 лютага, аднак пра гэта няма паведамленняў у прэсе, і землякі па-ранейшаму не задаволеныя бяздзейнасцю ўладаў.

“Такое ўражанне, што нашы ўлады абыякавыя да праблем горада, бо ад іх нічога па-сапраўднаму не залежыць. Наат тое, што тычыцца непасрэдна Навалукомля, вырашаюць чыноўнікі аблвыканкама. Што ўжо казаць пра людзей? Яны адчуваюць, што іхныя праблемы нікога, апрача іх саміх, не турбуюць. І пачынаюць шукаць выйсця любым спосабам, у тым ліку незаконным. Усё гэта –недапушчальна, але адбываецца,”- разважае Аляксей Габрыель.

Актывіст мяркуе, што галоўная ўмова даверу да ўлады – гэта публічнасць. І калі людзі здолелі настояць на сваім і пераканаць улады ў сваёй рацыі, - пра гэта варта паведамляць неадкладна. Толькі такім чынам можна пазбегнуць дадтковых канфліктных сітуацый – калі даць гараджанам адчуць, што іхнае меркаванне сапраўды важнае для ўладаў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international