Дырэктар БДІПЧ АБСЕ заклікаў Беларусь увесці мараторый на смяротнае пакаранне

2016 2016-02-19T11:51:30+0300 2016-02-19T11:52:43+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/michael-georg-link-osce.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Міхаэль Георг Лінк. Фота: osce.org

Міхаэль Георг Лінк. Фота: osce.org

Варшава, 18 лютага 2016 г. – У адказ на апошнія смяротныя прысуды, вынесеныя ў дачыненні да Сяргея Хмялеўскага на гэтым тыдні і Генадзя Якавіцкага 5 студзеня 2016 г., дырэктар Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ (БДІПЧ) Міхаэль Георг Лінк заклікаў Беларусь неадкладна ўвесці мараторый на смяротнае пакаранне.

Дзяржавы-ўдзельніцы АБСЕ абавязаліся не спыняць абмеркаванне пытання аб адмене смяротнага пакарання”, — сказаў сп. Лінк. “У цяперашні час большасць краінаў рэгіёна прызнаюць жорсткі, бесчалавечны і зневажальны для годнасці характар ​​смяротнага пакарання, якое не ў стане дзейнічаць у якасці стрымліваючага фактару, уяўляе сабой непрымальную адмову чалавечай годнасці і недатыкальнасці і робіць судовую памылку незваротнай”.

21 студзеня прадстаўнік Беларусі на пасяджэнні Пастаяннага савета АБСЕ паведаміў, што пакаранне смерцю прымяняецца як часовы захад да прыняцця рашэння аб яго адмене і што працягваецца праца над заканадаўствам, а таксама грамадскія дыскусіі па ўжыванні смяротнага пакарання ў Беларусі.

Я цвёрда перакананы, што два вынесеныя сёлета смяротныя прысуды супярэчаць як бягучай дыскусіі ў Беларусі, так і працы парламенцкай працоўнай групы па перспектывах адмены смяротнага пакарання”, — сказаў дырэктар БДІПЧ. “Існуе моцны міжнародны імпульс у кірунку адмены смяротнага пакарання, і я б хацеў заклікаць Беларусь далучыцца да гэтага руху.”

БДІПЧ публікуе штогадовы даклад “Смяротнае пакаранне ў рэгіёне АБСЕ: Даведачны дакумент”, які змяшчае інфармацыю аб сітуацыі з смяротным пакараннем у 57 дзяржавах-удзельніцах Арганізацыі. З часу выхаду даклада за 2014 год Манголія стала 52-й дзяржавай-удзельніцай, якая адмяніла смяротнае пакаранне на заканадаўчым узроўні. Беларусь і Злучаныя Штаты застаюцца апошнімі краінамі-ўдзельніцамі АБСЕ, якія выкарыстоўваюць смяротнае пакаранне на практыцы.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international