Экс-кандыдат у прэзідэнты Алесь Міхалевіч будзе балатавацца ў дэпутаты

2016 2016-02-18T08:39:38+0300 2016-02-18T08:39:38+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/mihalevich1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алесь Міхалевіч

Алесь Міхалевіч

Расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Алеся Міхалевіча зноў падоўжанае. Палітык да гэтага часу знаходзіцца пад следствам па “справе аб масавых беспарадках” 19 снежня 2010 года.

“Не ведаю, як далей будуць разгортвацца падзеі па справе, але я прыняў рашэнне прымаць удзел у парламенцкіх выбарах-2016”, – паведаміў Алесь Міхалевіч сайту palitviazni.info.

«Следчы па тэлефоне паведаміў, што маё следства працягнулі на адзін месяц. Так што для Беларусі яшчэ не час на новую палітыку. Яшчэ адзін месяц я ў статусе абвінавачанага», – напісаў Алесь Міхалевіч на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.

Нагадаем, Міхалевіч, як і большасць іншых кандыдатаў у прэзідэнты на выбарах 2010 года, быў затрыманы ў ноч на 20 снежня. 19 лютага 2011 г. яго выпусцілі са следчага ізалятара КДБ пад падпіску аб нявыездзе, а 28-га ён арганізаваў прэс-канферэнцыю, на якой расказаў пра катаванні ў СІЗА. У сакавіку таго ж года Міхалевіч таемна выехаў з Беларусі і праз некалькі тыдняў атрымаў палітычны прытулак у Чэхіі.

“Пакуль аб працягу следства мне паведамілі толькі па тэлефоне, але ніякіх афіцыйных лістоў з гэтай нагоды я не атрымліваў, – адзначае Алесь Міхалевіч. – Тэрмін папярэдняга следства скончыўся, яны павінны былі яго працягваць. Далей – альбо спыненне крымінальнай справы, альбо прыпыненне… Розныя варыянты ёсць”.

“Я спадзяюся, што ніхто саджаць у турму мяне не будзе, бо грошы Міжнароднага валютнага фонда Беларусь жа яшчэ не пабачыла, – з жартам дадае палітык. – Калі б думаў, што будуць саджаць, то ўжо з’ехаў бы”.

Па яго словах, пакуль ён займаецца сваімі асабістымі справамі, цешыцца сям’ёй, а таксама збіраецца ў гэтым годзе балатавацца ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў ад Партыі БНФ.

“Такое рашэнне я прыняў адразу, як вярнуўся ў Беларусь, але пакуль не агучваў яго, – кажаАлесь Міхалевіч. – Таму зараз рыхтуюся да кампаніі, збіраю каманду. Адзінае, што мне можа перашкодзіць, калі праз суд мяне прызнаюць вінаватым па справе 19 снежня 2010 года”.

palitviazni.info 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international