Заява ЕС з нагоды новага смяротнага прысуду ў Беларусі

2016 2016-02-17T18:25:33+0300 2016-02-17T18:47:54+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/eurazviaz.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Брусель, 17 лютага 2016 г.

16 лютага 2016 года Мінскім абласным судом быў вынесены смяротны прысуд у дачыненні да Сяргея Хмялеўскага. Законнае права сп. Хмялеўскага на абскарджванне прысуду мусіць быць цалкам гарантаванае.

Сп. Хмялеўскі быў прызнаны вінаватым у здзяйсненні сур'ёзнага злачынства, і мы выказваем нашы самыя глыбокія спачуванні родным і блізкім ахвяраў.

ЕС выступае супраць прымянення смяротнай кары, гэтага жорсткага віду пакарання, якое не ў стане дзейнічаць у якасці стрымліваючага фактару. Мы заклікаем Беларусь, адзіную краіну ў Еўропе, якая да гэтага часу ўжывае смяротнае пакаранне, далучыцца да глабальнага мараторыя ў якасці першага кроку на шляху да адмены смяротнай кары. Важнымі крокамі ў гэтым кірунку магла б стаць замена смяротных прысудаў на пажыццёвыя і адкрытае публічнае абмеркаванне тэмы смяротнага пакарання ў беларускім грамадстве.

Крыніца: сайт службы дыпламатыі ЕС

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international