Інтыгаму Аліеву тэрмінова патрэбна медыцынская дапамога ў СІЗА

2016 2016-02-17T15:39:22+0300 2016-02-17T15:48:33+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/intyham_alijeu.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Інтыгам Аліеў, кіраўнік Таварыства прававой асветы (Азербайджан)

Інтыгам Аліеў, кіраўнік Таварыства прававой асветы (Азербайджан)

Amnesty International Расіі заклікае накіраваць зварот надзвычайнаму і паўнамоцнаму амбасадару Азербайджанскай Рэспублікі ў РФ Паладу Бюльбюль аглы з патрабаваннем тэрмінова аказаць неабходную медыцынскую дапамогу вязню сумлення, праваабаронцу Інтыгаму Аліеву.

Для гэтага неабходна раздрукаваць падрыхтаваны зварот і адправіць адрасату.

Amnesty International звяртае ўвагу, што стан здароўя азербайджанскага вязня сумлення і адваката-праваабаронцы Інтыгама Аліева пагоршыўся з-за адсутнасці неабходнай медыцынскай дапамогі ў кюрдаханскім СІЗА. 24 лютага Вярхоўны суд Азербайджана разгледзіць яго скаргу на прысуд, вынесены 22 красавіка 2015 года.

Нагадаем, Інтыгам Аліеў у Баку 8 жніўня быў арыштаваны на тры месяцы па абвінавачваннях, прад'яўленых раней іншым праваабаронцам, - ва ўхіленні ад выплаты падаткаў (артыкул 213.1 Крымінальнага кодэкса), злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі (артыкул 308.2) і незаконным прадпрымальніцтве (артыкул 192.2).  

22 красавіка Бакінскі суд па цяжкіх злачынствах вынес прысуд праваабаронцу Інтыгаму Аліеву. Ён быў прызнаны вінаватым у незаконным прадпрымальніцтве, прысваенні, ухіленні ад выплаты падаткаў, злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі і службовым падлогу ды асуджаны да 7,5 гадоў пазбаўлення волі з адбыццём пакарання ў калоніі агульнага рэжыму.

Amnesty International прызнала Інтыгама Аліева вязнем сумлення.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international