Брэст: гарвыканкам забараніў мясцовым прадпрымальнікам ладзіць мітынг

2016 2016-02-17T10:59:26+0300 2016-02-17T10:59:26+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/biaroza-strajk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Рашэнне падаць заяўку на правядзенне гэтай акцыі было прынята індывідуальнымі прадпрымальнікамі 3 лютага падчас сходу каля брэсцкага рынку “ЦУМ”, дзе бралі ўдзел больш за 400 гандляроў.

Падчас мітынгу прадпрымальнікі планавалі ўзняць пытанне пра неабходнасць адмены прэзідэнцкіх указаў №222 і 48, якія рэгламентуюць дзейнасць тых, хто гандлюе прадукцыяй лёгкай прамысловасці. Сёлета дзейнасць гэтых указаў фактычна паралізавала працу рэчавых рынкаў і гандлёвых цэнтраў. Мітынг быў прызначаны на 19 лютага на пляцоўцы ў парку воінаў-інтэрнацыяналістаў, якая вызначана мясцовымі ўладамі для правядзення адпаведных масавых мерапрыемтваў.

Аднак гарвыканкам не дазваліў ладзіць мітынг, спаслаўшыся на тое, што ў заяўнікаў няма дамоваў на абслугоўванне акцыі з гарадской установай аховы здароўя і камунальнымі службамі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international