viasna on patreon

Ізноў - суды, ізноў - штрафы (дапоўнена)

2016 2016-02-17T17:34:00+0300 2016-02-17T19:18:05+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/ip-akcion-2016.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Акцыя салідарнасці з індывідуальнымі прадпрымальнікамі "Я — ІП!". Фота belnaviny.by

Акцыя салідарнасці з індывідуальнымі прадпрымальнікамі "Я — ІП!". Фота belnaviny.by

У сераду, 17 лютага, судом Маскоўскага раёна сталіцы будуць разгледжаныя адміністрацыйныя справы старшыні партыі АГП Анатоля Лябедзькі і аднаго з лідэраў прадпрымальніцкага руху Віцебшчыны Ірыны Яскевіч. Іх вінавацяць ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. Пачатак разгляду спраў – 14-30.

Амаль месяц таму, яшчэ 18 студзеня ў цэнтры Мінска каля Чырвонага касцёла прайшла несанкцыянаваная акцыя салідарнасці з індывідуальнымі прадпрымальнікамі "Я — ІП!". У ёй прынялі ўдзел каля 30 чалавек: актывісты партыі АГП і прадпрымальнікі з розных гарадоў Беларусі.

На тых, хто выступаў на мітынгу, супрацоўнікі міліцыі склалі пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэнні па арт 23.34. КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве).

Па інфармацыі прэс-сакратара АГП Ганны Красулінай, пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні за ўдзел у акцыі 18 лютага быў складзены і на актывіста партыі Артура Адамяна, якога таксама павінны судзіць сёння.

Справу Анатоля Лябедзькі разглядаў суддзя Аляксандр Петраш. Палітык заявіў, маючы на ўвазе меркаваны штраф, што не жадае фінансава падтрымліваць гэтую мярзотную сістэму і папрасіў каб яго пакаралі адміністрацыйным арыштам. Суддзя вынес пастанову пакараць Лябедзьку штрафам у памеры 50 базавых велічынь (10 мільёнаў 500 тысяч рублёў), Ірыну Яскевіч - штрафам у памеры 25 базавых (5 мільёнаў 250 тысяч рублёў), Артура Адамяна аштрафавалі на 25 базавых (5 мільёнаў 250 тысяч рублёў), Ніну Багінскую на 30 базавых (6 мільёнаў 300 тысяч рублёў). 

Нагадаем, літаральна ўчора ў судзе Ленінскага раёна Мінска Анатоля Лябедзьку пакаралі штрафам у памеры 50 базавых велічынь (10 мільёнаў 500 тысяч рублёў) за ўдзел у пікеце супраць міліцэйскага гвалту каля будынка Вярхоўнага суда Беларусі 30 студзеня.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства