Праваабаронцы пачалі акцыю “Спыні самавольства ў арміі – пратэстуй супраць дзедаўшчыны!”

2016 2016-02-16T13:57:47+0300 2016-02-16T13:57:47+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/prizyvniki.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фота ags.by

Фота ags.by

Гомельскія праваабаронцы распачалі кампанію па актуалізацыі праблемы нестатутных адносін ва ўзброеных сілах Беларусі. Пачатку кампаніі паслужыла здарэнне, якое адбылося ў вайсковай частцы №92616 (Брэст), адкуль 3 лютага збеглі два салдаты, прызваныя ў войска з райцэнтра Ветка, што на Гомельшчыне. Сваякі салдат заяўляюць, што пайсці на крайнія меры маладых салдат вымусілі пагрозы, збіццё і жорсткасць з боку стараслужачых.

Праваабаронцы лічаць, што гэты выпадак, на жаль, з'яўляецца пацвярджэннем той практыкі, калі нестатутныя адносіны ва ўзброеных сілах у належнай меры не спыняюцца службовымі асобамі ваенных частак і задаюцца пытаннем, што робяць камандзіры вайсковай часткі ў прыватнасці і вышэйшае камандаванне беларускай Арміі ў цэлым, што б нестатутныя адносіны перасталі быць паўсядзённым нормай.
"Афіцыйна ўлада пераконвае нас у адсутнасці нестатутных адносінаў у беларускай арміі. Выпадак, які адбыўся з маладымі салдатамі з райцэтра Ветка даказвае адваротнае - "дзедаўшчына" не толькі працягвае сваё пераможнае шэсце ў беларускім войску, яна фактычна ператварылася ў катаванні. Мы не верым, што аб гэтых катаваннях не ведала камандаванне часткі!", - заявіў праваабаронца Леанід Судаленка.

Праваабаронцы заклікаюць кожнага неабыякавага да ўзнятай праблемы грамадзяніна праявіць салідарнасць, падпісаць зварот да Міністра абароны з просьбай спыніць заганную практыку нестатутных адносін, якая рэалізуецца падначаленымі яму вайскоўцамі.

Больш падрабязна аб здарэнні ў вайсковай частцы №92616 можна даведацца тут.

Гомельская Вясна

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international