Арганізатары міні-рэферэндуму ў Гомелі адносна падаўжэньня прэзідэнцкага тэрміну абвінавачваюцца ў парушэньні парадку правядзеньня масавых мерапрыемстваў.

2003 2003-11-10T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

7 лістапада сябры дэмакратычных партый правялі імправізаваны міні-рэфэрэндум па праблеме падаўжэньня прэзідэнцкіх паўнамоцтваў Аляксандра Лукашэнка. Акцыя праходзіла ў абласным цэнтры і была санкцыянавана мясцовымі ўладамі, праўда, для яе адвялі месца далёка ад цэнтру гораду, таму арганізатары з вурнамі для галасаваньня адправіліся на цэнтральны рынак.
Рэфэрэндум доўжыўся каля 1 гадзіну 30 хвілінаў, потым супрацоўнікі міліцыі прапанавалі арганізатарам – сябрам АГП Аляксандру Карніенку і Васілю Палякову -- прайсьці ў аддзяленьне, а рынак абвесьцілі замініраваным, так што гандлярам і пакупнікам прыйшлося тэрмінова эвакуявацца. Вынікі апытаньня відавочна не ўзрадавалі б Лукашэнку: 89,5 % гамяльчанаў выказаліся супраць таго, каб адзін і той жа чалавек тры тэрміны запар займаў галоўную пасаду ў краіне.
Арганізатары акцыі Карніенка і Палякоў абвінавачваюцца ў парушэньні парадку правядзеньня масавы’х мерапрыемстваў. Суд па іх справах адбудзецца 12 лістапада.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international