Міласэрнасць або права. Што трэба чалавеку з інваліднасцю?

2016 2016-02-15T15:12:22+0300 2016-02-15T15:12:22+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/invalidy-anons.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Беларусі 500 000 людзей з інваліднасцю, але заўважыць іх на вуліцы вельмі складана. Чаму так адбываецца і што ўплывае на гэта? Прыходзь на семінар "Міласэрнасць або права. Што трэба чалавеку з інваліднасцю?"

Міласэрнасць - выдатная рыса чалавека, але ці дастаткова гэтага для людзей з інваліднасцю?

На дадзены момант стаўленне да людзей з інваліднасцю можна падзяліць на два тыпы: «журналісцкае» і «медычнае». Журналістам патрэбныя героі, якіх можна апяваць ці шкадаваць, урачам - пацыенты, пра якія варта клапаціцца. Але чаму ж, пасля столькіх журналісцкіх артыкулаў і такой вялікай колькасці выдаткаваных рэсурсаў для вырашэння праблемы інваліднасці, мы да гэтага часу праяўляем ветлівую няўвагу кожны раз, калі бачым гэтых людзей на вуліцы? І чаму мы не бачым столькі ж людзей з інваліднасцю на вуліцы і на працы, як можна заўважыць, напрыклад, усяго толькі ў 1000 кіламетраў на захад?

Семінар "Міласэрнасць або права. Што трэба чалавеку з інваліднасцю?", які пройдзе 24 лютага з 18.30 да 21.30 якраз прысвечаны гэтай тэме. За тры гадзіны вы зможаце разам з трэнерамі Мікітам Трафімавіч і Міхаілам Мацкевічам паспрабаваць знайсці адказы на наступныя пытанні:

  • Ці ёсць розніца паміж Правамі чалавека і правамі людзей з інваліднасцю?
  • Чаму правы чалавека ў небяспецы і што з гэтым рабіць?
  • Ці патрэбныя людзям з інваліднасцю пенсіі?
  • Чаму ў Швецыі так шмат інвалідаў?
  • Што такое «даступная адукацыя»?

Таксама вы зможаце задаць усе пытанні, якія вас пытанні па тэме інваліднасці і атрымаць на іх шчырыя адказы.

Для таго, каб прыняць удзел у семінары, які пройдзе 24 лютага з 18.30 да 21.30 неабходна запоўніць анкету. Па паказаным адрасе электроннай пошты вам вышлюць усю неабходную дадатковую інфармацыю і кантакты арганізатараў.

Семінар складаецца з двух блокаў. Першы з іх - Уводны курс па Правах чалавека Міжнароднай школы Правоў чалавека і Грамадзянскіх дзеянняў, падчас якога ў інтэрактыўнай форме вы зможаце даведацца аб канцэпцыі Правоў чалавека. Другі блок будзе прысвечаны пытанням інваліднасці, падчас якога вы сапраўды па-іншаму пачнеце глядзець на гэтую тэму.

Будзем рады бачыць вас на нашым першым семінары!

Толькі запоўніце анкету !

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international