Магілёўскія сябры Партыі БНФ пачалі падрыхтоўку да парламенціх выбараў

2016 2016-02-15T11:14:05+0300 2016-02-15T12:19:10+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/magileu-bnf-vybary-2016-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

13-га лютага ў Магілёве адбылося сумеснае пасяджэнне абласной і гарадской Рады Партыі БНФ, на якім было разгледжана пытанне аб падрыхтоўцы да маючых адбыцца восенню гэтага года выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

На пасяджэнне таксама былі запрошаны верагодныя кандыдаты ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў з Магілёўшчыны.

Па словах старшыні Магілёўскай абласной арганізацыі Партыі БНФ Віталя Макаранкі, усяго на пасяджэнні было вынесена на разгляд чатырнаццаць прозвішчаў верагодных кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў у Магілёўскай вобласці ад ПБНФ. Пасля працяглай дыскусіі на сумесным пасяджэнні было вырашана пакуль рэкамендаваць для зацвярджэння Соймам Партыі БНФ у якасці кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў семярых фронтаўцаў з Магілёўшчыны. Таксама вырашана, што ў бліжэйшы час будуць працягнутыя кансультацыі па падбору кандыдатаў ад Партыі БНФ на застаўшыяся вакантнымі акругі ў Магілёўскай вобласці.

Віталь Макаранка адзначыў, што ўжо зараз можна казаць аб тым, што Партыя БНФ вылучыць сваіх кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў у большасці акруг у Магілёскай вобласці. Магчыма, што кандыдатамі ад БНФ будуць “зачынены” нават усе акругі на Магілёўшчыне, бо час яшчэ дазваляе падабраць у якасці кандыдатаў у дэпутаты аўтарытэтных людзей. Ужо сёння можна казаць дакладна, што ва ўсіх чатырох парламенцкіх акругах у горадзе Магілёве Партыя БНФ вылучыць сваіх кандыдатаў у дэпутаты.

Намеснік старшыні Партыі БНФ Рыгор Кастусёў выказаў меркаванне, што патрэбна працягнуць кансультацыі з прадстаўнікамі іншых дэмакратычных структур аб арганізацыі сумеснага назірання падчас парламенцкіх выбараў.

Наколькі вядома, зараз у Магілёўскай вобласці працягваюць фармаваць свае спісы верагодных кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў таксама прадстаўнікі сацыял-дэмакратаў з БСДП (Г) і кампаніі “Гавары праўду”.

На парламенцкіх выбарах 2012 года ад Магілёўскай вобласці ў Палату прадстаўнікоў было абрана 13 дэпутатаў. На выбарах 2016 года ў вобласці, хутчэй за ўсё, па-ранейшаму застанецца трынаццаць выбарчых акруг.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international