Суды над удзельнікамі акцыі пратэсту супраць міліцэйскага гвалту пачнуцца 11 лютага

2016 2016-02-10T09:42:46+0300 2016-02-11T11:41:04+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/svaboda-2016-01-30.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Акцыя 30 студзеня 2016 году ў Мінску

Акцыя 30 студзеня 2016 году ў Мінску

Адміністрацыйныя справы, заведзеныя на удзельнікаў акцыі пратэсту супраць гвалту супрацоўнікаў міліцыі над грамадзянамі будуць разглядацца судом Ленінскага раёна Мінска 11 лютага.

Справу актывіста “Еўрапейскай Беларусі” Максіма Вінярскага  разглядае суддзя суду Ленінскага раёна М. Запаснік. Пачатак працэсу ў 15 гадзін. Яго вінавацяць у парушэнні  арт. 23.34. КаАП РБ (частка 3) – удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. У гэты час таксама будуць судзіць актывістку АГП Святлану Якшыну, Наталлю Басалыгу-Гарачку. На 16 гадзін прызначаны разгляд справы Дзяніса Красачкі.

Аляксандру Макаеву позва ў суд прыйшла на 14 гадзін.

Старшыня партыі АГП Анатоль Лябедзька атрымаў позву ў суд Ленінскага раёна Мінска на 16 лютага.  Як паведаміла прэсавая служба АГП, актывісты партыі  Вольга Маёрава і Мікалай Казлоў адправілі ў суд запыты на перанос разгляду спраў на 16-ае, паколькі 11 лютага не могуць прысутнічаць у судзе па паважных прычынах.

30 студзеня ў Мінску адбылася акцыя пратэсту супраць гвалту супрацоўнікаў міліцыі над грамадзянамі ў выглядзе пікету пад будынкам Вярхоўнага суду. Па звестках праваабаронцаў, якія праводзілі маніторынг мерапрыемства, супрацоўнікі міліцыі ў той дзень склалі 7 пратаколаў за удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве на грамадскіх актывістаў і палітыкаў –  Анатоля Лябедзьку, Красачка Дзяніса, Маёраву Вольгу, Вінярскага Максіма, Гарачка-Басалыгу Наталлю, Якшыну Святлану, Казлова Мікалая.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international