viasna on patreon

Старшыня салігорскага Савета дэпутатаў адмовілася выносіць на сесію пытанне аб свабодзе сходаў у рэгіёне

2016 2016-02-08T13:53:12+0300 2016-02-08T13:53:12+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/deputatckae_kresla.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Старшыня Салігорскага раённага Савета дэпутатаў Лідзія Клішэвіч палічыла немэтазгодным вынясенне праекта рашэння “Аб свабодзе сходаў у Салігорскім раёне” мясцовага грамадскага актывіста Івана Шылы на разгляд прэзідыюма і сесіі Савета дэпутатаў.

Адным з асноўных аргуметаў аб адмове ў разглядзе дадзенага пытання на сесіі Савета стаў той факт, што падобны зварот мясцовага прадстаўніка Беларускага Хельсінкскага Камітэту Леаніда Мархоткі разглядаўся прэзідыюмам Савета ў траўні 2015 года і таксама не быў задаволены.

- Безумоўна, спадарыня Клішэвіч перавышае свае паўнамоцтвы і груба парушае закон “Аб мясцовым самакіраванні”. Праект рашэння Івана Шылы насамрэч закранае тую ж праблему свабоды сходаў, якую ў свой час праз інстытут Саветаў дэпутатаў справабаў вырашыць я, але ж яго праект мае шэраг важных адрозненняў, - каментуе сітуацыю Леанід Мархотка. - Да таго ж мой праект не разглядаўся на сесіі Савета дэпутатаў, як таго патрабуе закон. А ў цяперашнім выпадку Лідзія Клішэвіч наогул прыняла рашэнне адзінаасобна. І гэта не нейкае адхіленне ад рэгламенту Савета, а парушэнне заканадаўства, паводле якога праекты рашэнняў грамадзян падлягаюць абавязковаму разгляду на сесіі Савета дэпутатаў і аніякага самастойнага прыняцца рашэння старшынёй Савета ці нават прэзідыюмам не дапускаецца.

Сам жа Іван Шыла заявіў пра гатоўнасць у самыя кароткія тэрміны абскардзіць рашэнне спадарыні Клішэвіч у Мінскім абласным Савеце дэпутатаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства