Працаўнікі хоцімскай гаспадаркі паскардзіліся ў КДК на нявыплату заробкаў

2016 2016-02-05T23:25:04+0300 2016-02-05T23:25:04+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/groshy-bel.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Працаўнікі СВК “Кастрычнік-Бярозкі” Хоцімскага раёна накіравалі скаргу ў Крычаўскі міжрайаддзел КДК, у якой распавялі пра несвоечасовую выплату заробкаў у гаспадарцы і звярнуліся да спецыялістаў КДК з просьбай прыняць меры па прадухіленню далейшых парушэнняў працоўнага заканадаўства.

Па словах працаўнікоў гаспадаркі, ім да гэтага часу выдалі заробкі за снежань і лістапад толькі часткова, атрыманых грошай не хапае нават на харчаванне. Між тым людзям патрэбна ўтрымліваць сем’і і аплочваць камунальныя выдаткі, пагашаць раней узятыя крэдыты.

Пасля накіравання скаргі ў КДК з працаўнікамі СВК “Катрычнік-Бярозкі” сустрэліся чыноўнікі з Хоцімскага райвыканкама, якія паабяцалі людзям, што запазычанасць па заробках будзе ліквідавана на працягу тыдня. Аднак людзі ўжо не вельмі давяраюць словам райвыканкамаўскіх чыноўнікаў, бо пытанне з несвоечасовай выплатай заробкаў узнікае ў СВК “Кастрычнік-Бярозкі” рэгулярна.

Грамадскі актывіст з Хоцімска Валерый Каранкевіч кажа, што да яго рэгулярна звяртаюцца за дапамогай працаўнікі розных сельскагаспадарчых арганізацый Хоцімскага раёна. Па словах актывіста, большасць сельгаспрадпрыемстваў раёна знаходзяцца ў цяжкім фінансавым стане, у іх няма грошай нават для аплаты за спажытую элетраэнергію, не вядзецца падрыхтоўка тэхнікі да веснавой сяўбы. У сельгаспрадпрыемствах Хоцімскага раёна пастаянна змяняюцца кіраўнікі. Зарплаты працаўнікоў гаспадарак вельмі нізкія і часцяком выплочваюцца несвоечасова. Дайшло да таго, што ў некаторых вёсках супрацоўнікі камунальных служб пачалі адключаць працуючым у сельгаспрадпрыемствах людзям газ і электрычнасць у дамах за несвоечасовую аплату, а тыя проста не могуць пагашаць запазычанасць з-за адсутнасці грошай. І калі раней людзі маўчалі і цярпелі, то зараз яны пачынаюць выказваць свой пратэст.

Неабходна адзначыць, што, згодна афіцыйных дадзеных Белстата, па стане на 1 студзеня 2016 года ў гаспадарках Магілёўскай вобласці адсутнічала пратэрмінаваная запазычанасць па выплаце заработнай платы.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international