Суд даручыў РУУС знайсці сведкаў па справе Жанны Бразоўскай

2016 2016-02-04T14:51:38+0300 2016-02-04T15:07:14+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/brazouskaja.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Жанна Бразоўская (Знакава).

Жанна Бразоўская (Знакава).

3 лютага ў судзе Кастрычніцкага раёна г. Мінска адбылося чарговае судовае паседжанне па справе спявачкі Жанны Бразоўскай, вядомай таксама пад псеўданімам Жанна Знакава. Яе вінавацяць у непадпарадкаванні законнаму распараджэнню і патрабаванню службовай асобы.

У ходзе паседжання дапрасілі міліцыянтаў, якія ўдзельнічалі ў яе затрыманні.

Варта адзначыць, што суд задаволіў хадайніцтва адваката спявачкі аб запатрабаванні матэрыялу праверкі па супрацоўнікам Следчага камітэта, запісы гутаркі са 102. Таксама суд па ўласнай ініцыятыве накіраваў даручэнне ў РУУС аб пошуку сведкаў падзей, іх наступным выкліку і допыце, што само па сабе з’яўляецца ўнікальным выпадкам.

Суддзя прыняў рашэнне аб пераносе суда па справе Жанны на 9 лютага.

Нагадем, 15 снежня мінулага году Жанну Бразоўскую спынілі на вуліцы незнаёмыя мужчыны ў цывільным, паказалі пасведчанні супрацоўнікаў міліцыі і папрасілі праехаць з імі. Калі Жанна адмовілася – яе з гвалтам і прымяненнем фізічнай сілы закінулі ў аўтамабіль без адпаведных апазнавальных знакаў, усяляк зневажаючы пры гэтым. Ёй стала блага.

Затым Бразоўскую даставілі ў Кастрычніцкі РУУС, дзе склалі адміністрацыйны пратакол па артыкуле 23.4 КаАП (Непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў). Санкцыя па гэтым артыкуле прадугледжвае штраф ад 2 да 50 базавых велічынь (ад 360 тысяч да 9 мільёнаў рублёў) або адміністрацыйны арышт. Усяго Жанна правяла ў пастарунку каля 7 гадзін. 

Неўзабаве Жанна накіравала звароты ў пракуратуру Кастрычніцкага раёна, раённы аддзел Следчага камітэта, ўпраўленне ўласнай бяспекі МУС і Адміністрацыю прэзідэнта. Яна прасіла аб адмене пратаколу, які лічыць незаконным, і скардзілася на дзеянні супрацоўнікаў РУУС, якія пераблыталі яе з іншым чалавекам, нібыта датычным да правапарушэння. Разгляд гэтай адміністратыўнай справы распачаўся 28 студзеня ў суддзе Кастрычніцкага раёна г. Мінска.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international