Гомельскага журналіста-фрылансера пакаралі новым штрафам

2016 2016-02-04T13:56:28+0300 2016-02-04T13:56:28+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zukouski-kastus-gomel.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фота Радыё Свабода

Фота Радыё Свабода

Суд Буда-Кашалёўскага раёну 4 лютага пакараў гомельскага журналіста-фрылансера Кастуся Жукоўскага штрафам у 40 базавых велічыняў - на сёння гэта 8 млн. 400 тыс. рублёў. У райцэнтры па просьбе мясцовых жыхароў журналіст здымаў відэа пра праблемы на масласырзаводзе, працаўнікоў якога адправілі ў адпачынак за свой кошт. А пасля міліцыя склала пратакол за журналісцкую дзейнасць. Пастанову аб новым штрафе для журналіста старшыня раённага суда Уладзімір Пракапенка абвясціў, нават не выходзячы з кабінета. Дарэчы, падчас суда журналісту патэлефанавалі з міліцыі Жлобіна, каб паведаміць аб складанні новага пратакола за журналісцкую дзейнасць.

«Сённяшняя сітуацыя - гэта ціск чыноўнікаў, якія хаваюць праўду і хочуць, каб людзі працавалі за паўтары мільёны ў месяц, а самі ў гэты час здаюць свае катэджы за вялікія грошы. Мне проста спрабуюць закрыць рот», - каментуе Жукоўскі.

Нагадаем, наступны суд чакае журналіста ў Ветцы, дзе ён здымаў матэрыял аб праблемах мясцовай ткацкай фабрыкі і малаказавода.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international