Максім Шыцік і Павел Сяргей падалі касацыйныя скаргі ў Мінгарсуд

2016 2016-02-03T17:22:47+0300 2016-02-03T17:24:31+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/grafici-sud-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Расцяжка «Не палітычным пераследам» у судзе над графіцістамі.

Расцяжка «Не палітычным пераследам» у судзе над графіцістамі.

Затрыманыя і збітыя падчас суда па “справе графіцістаў” Максім Шыцік і Павел Сяргей 2 лютага накіравалі касацыйныя скаргі на пастановы суда Фрунзенскага раёна г. Мінска аб прыцягненні іх да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафаў.

У скаргах актывісты звяртаюць увагу, што сваім пікетам у залі суда хацелі выказаць пратэст супраць пераследу грамадзян за выказванні сваіх перакананняў. Акрамя таго, яны сцвярджаюць, што абставіны зробленага суддзя не ўстанавіла, тлумачэнні ад іх не атрымлівала. У скаргах просяць адмяніць пастановы суда Фрунзенскага раёна г.Мінска ад 25 студзеня 2016 г і спыніць справы аб адміністрацыйных правапарушэннях.

Адзін з пацярпелых Максім Шыцік распавёў ПЦ “Вясна”:

“Мы напісалі заявы ў Следчы камітэт, схадзілі на медыцынскую экспертызу, якая ўстанавіла ў нас лёгкія цялесныя пашкоджанні. Рэчы, ў якіх мы былі на момант збіцця, аддалі на судовую экспертызу. Я аддаў свой шалік, якім выціраў кроў з твару. Тыдні праз два сказалі будуць вынікі. Таксама ў нас з Паўлам Дабравольскім адзін следчы і нядаўна яго нам змянілі. Мы мяркуем, што гэта магло адбыцца пасля аднаго з інтэрв’ю, дзе Павел распавёў пра допыт у следчага і той ціск, які ён аказваў на нас. Падавалася, што мы не пацярпелыя, а нібыта абвінавачаныя. І пасля таго, як інфармацыя стала галоснай, нам даволі хутка прызначылі новага следчага. Спадзяемся, што крымінальная справа па факту нашага збіцця будзе ўзбуджаная”.

Нагадаем, перад пачатакам судовага паседжання па “справе графіцістаў” два актывіста разгарнулі расцяжку з надпісам «Не палітычным пераследам». Пры гэтым актывісты крычалі: «Мастацтва — не злачынства». Іх гвалтам вывелі з залы суда.

Былі затрыманыя Павал Сяргей і Максім Шыцік. Разам з імі "зачапілі" і журналіста з TUT.byПаўла Дабравольскага. Адразу пасля затрымання хлопцаў пачалі збіваць у суседнім пакоі, пасля чаго даставілі ў РАУС, склалі пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэннях, а затым асудзілі да штрафаў у тым жа судзе Фрунзенскага раёна па арт. 17.1 “Дробнае хуліганства” і 23.34 “Непадпарадкаванне законнаму патрабаванню службовай асобы”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international