Працэдура змяшчэння ў лячэбна-працоўны прафілакторый – бяздумны рэпрэсіўны механізм

2016 2016-02-03T08:25:09+0300 2016-02-03T08:25:09+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/ltp-rus.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фота http://tuulik.org

Фота http://tuulik.org

Суд Смаргонскага раёна 11 лістапада 2015 года прыняў рашэнне аб накіраванні грамадзяніна С.Н. ў лячэбна-працоўны прафілакторый тэрмінам на 1 год.

Здавалася б, што гэта звычайная справа ў адносінах да алкагольна залежнага чалавека. Але ў дадзенай сітуацыі цікава тое, што пасля апошняга затрымання ў нецвярозым  стане, якое адбылося 18 верасня 2015 года, ён увогуле кінуў ужываць спіртовыя напоі.  

Тым ня менш, рэпрэсіўная машына накіравання у ЛПП ужо запрацавала напоўніцу. Смаргонскім РАУС С.Н. паўторна быў накіраваны на камісійны медагляд. Камісія пацвярдзіла дыягназ і адсутнасць супрацьпаказанняў для накіравання ў ЛПП. На такой падставе РАУС адсылае ў суд хадайніцтва аб накіраванні С.Н. у гэту ўстанову.

Суд адбыўся 11 лістапада 2015 года, амаль праз 2 месяцы пасля таго, як С.Н. зусім кінуў піць. Аднак судом гэта акалічнасць ужо не улічвалася. Каб нейкім чынам пацвердзіць сваё выздараўленне, С.Н. прайшоў лячэнне праз кансультаванне і кадаванне. І гэты факт судом таксама не прымаецца да ўвагі. Адхіліў яго суд  наступным аргументам у сваім рашэнні: праходжанне С.Н. кансультавання і лячэння з прычыны алкагалізма сведчыць пра яго нежаданне праходзіць лячэнне ва ўмовах лячэбна-працоўнага прафілакторыя і не можа з’яўляцца падставай для адмовы ў накіраванні ў ЛПП.

У гэтым меркаванні суда выразна бачна супярэчлівасць нормаў права аб прымусовым лячэнні з артыкулам 41 Закона аб ахове здароўя, паводле якога грамадзянін мае права на выбар установы аховы здароўя для лячэння. Вядома ж, што да ўступлення ў сілу рашэння суда правы чалавека не могуць абмяжоўвацца.

 Далей грамадзянін С.Н. абскардзіў рашэнне раённага суда ў абласны суд.  А да разгляду там справы ён прайшоў яшчэ адзін курс лячэння ў іншай дзяржаўнай лячэбнай установе, якая пасля выдала даведку, што ў выніку ў пацыента сфармавалася ўстаноўка на цвярозасць. Але і такая  даведка абласным судом была праігнаравана. 

Такім чынам, рашэнне суда Смаргонскага раёна аб накіраванні С. Н. у ЛПП уступіла у сілу.

Каб усё ж пазбегнуць накіравання ў ЛПП, грамадзянін С.Н. яшчэ раз звярнуўся ў паліклініцы да нарколага. Той канстатаваў рэмісію, гэта значыць выздараўленне, на працягу 4 месяцаў. Але пасля уступлення ў сілу рашэння суда гэта рэабілітуючая даведка нікога ўжо не цікавіць. Супрацоўнікі Смаргонскага РАУС на фармальна законных падставах літаральна з працоўнага месца забралі С.Н. і этапавалі ў ЛПП.

З гэтай нагоды смаргонскі праваабаронца Алесь Дзергачоў ставіць рэзонныя пытанні: што выйграла ў гэтым выпадку дзяржава? Чым вымераць маральныя страты пацярпеламу  грамадзяніну С.Н., які патрапіў у стадыі выздараўлення у ЛПП – месца фактычнага пазбаўлення волі? І ці цікавіць заканадаўцаў, што ў С.Н. і яго блізкіх з-за рэпрэсіўнага заканадаўства ў выніку перажытага падарвалася вера ў справядлівы суд?

"Гарадзенская Вясна".

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international