Брэсцкі гарвыканкам не дазволіў ладзіць пікеты салідарнасці з індывідуальнымі прадпрымальнікамі

2016 2016-02-02T15:26:05+0300 2016-02-02T15:26:05+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zabaronena_.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Актывісты Брэсцкай абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі падалі заяўкі на правядзенне 14 пікетаў у розных месцах горада, аднак улады забаранілі гэтыя акцыі.

Як паведаміў намеснік старшыні АГП Уладзімір Вуек, арганізатары пікетаў меркавалі правесці масавыя мерапрыемствы на пляцоўках каля буйных гандлёвых цэнтраў горада, а таксама побач з ЦУМам, кінатэатрам “Беларусь”, у парку воінаў-інтэрнацыяналістаў і на стадыёне “Лакаматыў” (згаданыя парк і стадыён адмыслова пазначаны ў рашэнні гарвыканкама, дзе можна ладзіць падобныя акцыі). Удзельнікі пікетаванняў збіраліся выказаць сваю падтрымку індывідуальным прадпрымальнікам, прыцягнуць увагу грамадзян да праблемы ціску на прадстаўнікоў малога бізнеса і неабходнасці правядзення рынкавых рэформ.
Брэсцкі гарвыканкам забараніў пікеты, спаслаўшыся на тое, што большасць з іх запланаваны ў месцах, дзе не прадугледжана правядзенне масавых мерапрыемстваў. Што тычыцца стадыёна “Лакаматыў” і парка воінаў-інтэрнацыяналістаў, дык там акцыі не дазволены з прычыны адсутнасці дамоваў з медыкамі, міліцыяй і камунальнымі службамі.

“Мы лічым, што такім чынам у чарговы раз парушана наша канстытуцыйнае права на мірныя сходы, - распавёў Уладзімір Вуек. - Што тычыцца дамоваў, дык мы як падаткаплацельшчыкі ўжо даўно аплацілі працу і міліцыі, і службы аховы здароўя, і камунальнікаў. Таму забаронай пікетаў улады прадэманстравалі, што іх не цікавяць праблемы прадпрымальнікаў і развіццё эканомікі ў нашай краіне, і яны грэбуюць пры гэтым грамадзянскімі і палітычнымі правамі людзей”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international