Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя

2016 2016-02-02T11:03:11+0300 2016-02-12T10:56:03+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/spring.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі.

Анонс выпуска: 

"Хроніка": БАЖ патрабуе ўзбудзіць крымінальную справу за збіццё журналіста Паўла Дабравольскага; Amnesty International заклікае ўлады замяніць смяротны прысуд Генадзю Якавіцкаму; Грамадскай арганізацыі “За свабодныя выбары” чацверты раз адмовілі ў рэгістрацыі.

"Каментар эксперта": Днямі аднаму з фігурантаў па “справе графіцістаў” Вячаславу Касінераву, якому падчас жорсткага затрымання супрацоўнікі САХР зламалі сківіцу, патэлефанавала следчая Мельнікава з Следчага камітэта Маскоўскага раёну г. Мінска. Яна паведаміла, што справа аб яго збіцці не спыненая і запрасіла актывіста да ўдзелу ў чарговых следчых мерапрыемствах.

"Падзея": У Мінску 29 студзеня адбылася працоўная сустрэча дырэктара Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) АБСЕ Міхаэля Георга Лінка з прадстаўнікамі палітычнай апазіцыі і кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары”.

У музычных паўзах -  ампазіцыі Matisyahu.

Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international