5 кастрычніка Мінскi гарадзкi суд адмовiў Незалежнаму таварыству прававых дасьледаваньняў у задавальненьнi зыску па адмене двух папярэджаньняў. Старшыня таварыства Алена Танкачова заявiла, што "дэ-юрэ - гэта яшчэ ня ёсьць лiквiдацыяй арганiзацыi, але дэ-факта - лiквiдацыя". Цягам апошнiх 5 гадоў Таварыства абараняла ў судах каля 40 недзяржаўных арганiзацыяў. (Радыё Рацыя)

2003 2003-11-06T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Незалежнае Таварыства прававых досьледаў атрымала ад упраўленьня юстыцыi Менгарвыканкаму два пiсьмовыя папярэджаньнi. Першае вынесьлі за тое, што быццам кiраўнiца НТПД Алена Танкачова й сябра ўправы Смалянка перашкаджалi чыноўнiкам управы юстыцыi правяраць дзейнасьць грамадзкай арганiзацыi “Нэкст стоп нью лайф”. Перашкодаю чыноўнiкi лiчаць тэлефонную размову Аляксандра Харытона й Алены Танкачовай у часе, калi чыноўнiк управы юстыцыi спрабаваў атрымаць ад прадстаўнiка арганiзацыi “Нэкст стоп нью лайф” Елістратавай увесь комплекс дакумэнтаў дзеля праверкі дзейнасьці арганiзацыi. Другое папярэджаньне НТПД атрымала за матэр’ял чальца ўправы Таварыства Смалянкi з назовам “Парадак правядзеньня праверак рэгiструючымi органамi”, надрукаваны ў бюлетэнi незарэгiстраванай у Мiнюсьце “Асамблеi дэмакратычных няўрадавых арганiзацыяў”. У артыкуле аналiзаваўся парадак правядзеньня праверак грамадзкiх арганiзацыяў. Упраўленьне юстыцыi Менгарвыканкаму ўгледзела ў артыкуле парушэньне Кодэксу аб адмiнiстратыўных правапарушэньнях. Нязгоднае з папярэджаньнямi, якiя даюць права Мiнюсту iнiцыяваць судовае лiквiдаваньне арганiзацыi, кiраўнiцтва НТПД абскардзiла папярэджаньнi ў Менскiм гарсудзе. Аднак, 5 лiстапада суд, што грунтаваўся на сьведчаньнях выключна рэпрэзэнтантаў дзяржаўных органаў (прадстаўнiкоў Мiнюста Харытона, Бондар i супрацоўнiка ўправы юстыцыi Менгарвыканкаму Шчарбовiч), не задаволiў патрабаваньнi аб адмене папярэджаньняў. На думку усіх прысутных на працэсе, сьведчаньні прадстаўнікоў улады былі, мякка кажучы, ілжывымі. Як адзначае кіраўніца арганізацыі Алена Танкачова, ніякіх прававых абгрунтаваньняў для гэткага судовага рашэньня папросту не было.
Генадзь Кесьнер

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international